ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 22 студзеня 2022
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2022, 12:56

Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі рэзкае змяненне ўмоў надвор'я

Фота з архіва
Фота з архіва

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі рэзкае змяненне ўмоў надвор'я, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Мінулая ноч у Беларусі па тэмпературным рэжыме аказалася вельмі кантраснай: мінімальныя тэмпературы паветра знаходзіліся ў межах ад мінус 5 па захадзе да 24 градусаў марозу па ўсходзе. Але ўжо сёння раніцай у краіну пачала паступаць цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання. На працягу дня ў Беларусі чакаецца рэзкая змена ўмоў надвор'я: тэмпературны фон павысіцца, і дзённыя максімумы па краіне будуць у межах ад мінус 2 да плюс 4. Пры гэтым ападкі са снегу будуць пераходзіць у мокры снег і дождж, таму не выключаны галалёдныя з'явы. У пятніцу і суботу жыхароў Беларусі чакае яшчэ адно выпрабаванне - моцны вецер, парывы якога будуць дасягаць 15-20 м/с, у пятніцу месцамі 21-24 м/с", - расказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 14 студзеня, ноччу месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. Раніцай і днём у многіх рёнах чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы месцамі магчымы слабы туман, па ўсходзе слабы галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, удзень месцамі - 21-24 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4, удзень - 1-7 градусаў цяпла.

У суботу, 15 студзеня, месцамі, пераважна па паўночным усходзе, пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, мяцеліца. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2, удзень - ад мінус 2 да плюс 3 градусаў.

У нядзелю, 16 студзеня, уначы па крайнім усходзе краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, удзень пераважна па паўночным захадзе чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж), месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, удзень - ад мінус 3 да плюс 2.

Ветранае надвор'е чакаецца і ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак, 17 студзеня, часам чакаюцца ападкі з перавагай мокрага снегу. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2, удзень - ад мінус 2 да плюс 3.

У аўторак, 18 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Месцамі чакаецца мяцеліца і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да мінус 7.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі