Сцяг Субота, 24 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 красавіка 2025, 13:56

Сіноптыкі прагназуюць не па сезоне цёплае надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сіноптыкі прагназуюць не па сезоне цёплае надвор'е ў Беларусі на бягучым тыдні. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Пасля анамальна халоднага мінулага тыдня ў бліжэйшыя дні красавік будзе навёрстваць упушчанае. Пад уплывам цёплых паветраных мас, якія паступаюць з паўднёвага захаду, ночы ў Беларусі будуць станавіцца ўсё цяплейшымі, а дзённы прагрэў з кожным днём будзе павялічвацца. Не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. Пры актыўным развіцці атмасферных працэсаў месцамі не выключана верагоднасць навальніц. Днём 16 красавіка месцамі дажджы будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 15 красавіка, месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, днём - 17-23 градусы цяпла.

У сераду, 16 красавіка, ноччу пераважна па паўднёвым захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Днём у асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 12-19 градусаў цяпла, месцамі - плюс 20-23.

У чацвер, 17 красавіка, ноччу і раніцай месцамі па краіне, днём у асобных раёнах па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, удзень - ад плюс 19 па паўночным усходзе да 27 градусаў цяпла па захадзе.

У пятніцу, 18 красавіка, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, удзень - 20-27.

"Не па сезоне цёплае надвор'е з тэмпературным фонам у асноўным на 5-9 градусаў вышэйшым за сярэднія шматгадовыя значэнні захаваецца і ў бліжэйшыя выхадныя", - прагназуюць сіноптыкі.

У суботу, 19 красавіка, будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 20-25 градусаў цяпла, па захадзе месцамі - плюс 17-19.

У нядзелю, 20 красавіка, ноччу ў асобных раёнах па захадзе, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 19-25, па захадзе месцамі - плюс 16-18.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі