Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 студзеня 2020, 13:16

Сіноптыкі прагназуюць дождж з мокрым снегам і да 7 градусаў цяпла ў бліжэйшыя дні

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сіноптыкі прагназуюць дождж з мокрым снегам і да 7 градусаў цяпла ў бліжэйшыя дні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Атлантычныя цыклоны, перамяшчаючыся па поўначы Еўропы, прадаўжаюць прыносіць цёплае вільготнае паветра. На бягучым тыдні ў Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е з павышаным тэмпературным фонам", - сказалі ў Белгідрамеце.

У чацвер, 9 студзеня, франтальныя раздзелы абумовяць уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па паўднёвым усходзе кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах чакаюцца галалёд, слабы туман. Месцамі на дарогах магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2, удзень - ад нуля да плюс 6.

У пятніцу, 10 студзеня, чарговая сістэма атмасферных франтоў прынясе на большую частку тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай па ўсходзе чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3, удзень - ад нуля да плюс 7.

У суботу, 11 студзеня, цыклон, які будзе перамяшчацца ўздоўж паўночных граніц Беларусі, абумовіць часам ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да 5 градусаў цяпла.

У нядзелю, 12 студзеня, надвор'е пачне паляпшацца, але месцамі па поўначы краіны не абыдзецца без невялікіх кароткачасовых ападкаў у выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2, удзень - ад нуля да плюс 6.

У панядзелак, 13 студзеня, у асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі на дарогах магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2, удзень - ад мінус 1 да плюс 4.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі