Фота з архіва
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вецер аслабее, ападкі паступова спыняцца, тэмпература вернецца да кліматычнай нормы. Такім прагнозам надвор'я ў Беларусі на бягучы тыдзень падзяліліся з карэспандэнтам БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Пачатак лістапада не парадаваў жыхароў нашай краіны камфортным надвор'ем: актыўныя паўночнаатлантычныя цыклоны забяспечылі пахаладанне, ападкі ў змешанай фазе, фарміраванне ў асобных раёнах краіны першага нясмелага снежнага покрыва і моцны парывісты вецер, парывы якога дасягалі 24 м/с. Сёння днём, у панядзелак, моцны парывісты вецер да 15-20 м/с, а месцамі і да 21-24 м/с, яшчэ захаваецца на большай частцы Беларусі, у сувязі з чым па Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У далейшым уладу над надвор'ем у нашай краіне будзе адваёўваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму вецер будзе слабець, тэмпература паветра вернецца да сваёй кліматычнай нормы, а ападкі паступова будуць спыняцца. Разам з тым у начныя і ранішнія гадзіны не выключаны туманы, якія пагаршаюць бачнасць, пры падмарожванні магчымы слабыя галалёды, таму вадзіцелям на дарогах трэба быць уважлівымі", - расказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 5 лістапада, ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём пераважна па паўночным усходзе пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег). Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабыя туман і галалёд. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 да плюс 1, днём - 2-8 градусаў цяпла.
Пераважна без ападкаў будзе ў чацвер, 7 лістапада, толькі днём месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабыя туман і галалёд. Вецер прагназуецца заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс 5, па захадзе - 1-4 градусы марозу. Днём будзе 4-10 градусаў цяпла.
У пятніцу, 8 лістапада, будзе пераважна без ападкаў. У некаторых раёнах магчымы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс 5, па паўднёвым захадзе пры праясненнях - да мінус 5. Днём будзе 4-9 градусаў цяпла.
У некаторых раёнах у суботу, 9 лістапада, магчымы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 4, па паўднёвым захадзе пры праясненнях - да мінус 5. Днём - 4-9 градусаў цяпла.
У нядзелю, 10 лістапада, таксама ў асноўным без ападкаў. У некаторых раёнах магчымы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Вецер прагназуецца заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 2, па паўднёвым захадзе пры праясненнях - да мінус 5. Днём будзе плюс 4-9 градусаў.-0-
"Пачатак лістапада не парадаваў жыхароў нашай краіны камфортным надвор'ем: актыўныя паўночнаатлантычныя цыклоны забяспечылі пахаладанне, ападкі ў змешанай фазе, фарміраванне ў асобных раёнах краіны першага нясмелага снежнага покрыва і моцны парывісты вецер, парывы якога дасягалі 24 м/с. Сёння днём, у панядзелак, моцны парывісты вецер да 15-20 м/с, а месцамі і да 21-24 м/с, яшчэ захаваецца на большай частцы Беларусі, у сувязі з чым па Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У далейшым уладу над надвор'ем у нашай краіне будзе адваёўваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму вецер будзе слабець, тэмпература паветра вернецца да сваёй кліматычнай нормы, а ападкі паступова будуць спыняцца. Разам з тым у начныя і ранішнія гадзіны не выключаны туманы, якія пагаршаюць бачнасць, пры падмарожванні магчымы слабыя галалёды, таму вадзіцелям на дарогах трэба быць уважлівымі", - расказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 5 лістапада, ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём пераважна па паўночным усходзе пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег). Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабыя туман і галалёд. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 да плюс 1, днём - 2-8 градусаў цяпла.
У сераду, 6 лістапада, ноччу і раніцай у асноўным па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), днём будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, ноччу месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 6, па паўднёвым захадзе - да мінус 3. Днём будзе 5-11 градусаў цяпла.