Фота з архіва
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлены ў трох абласцях Беларусі 12 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер, 12 верасня, на большай частцы тэрыторыі Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас гарымасці).
Заўтра будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У дзённыя гадзіны ў некаторых раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, усходні 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 18-24 градусы цяпла, па ўсходзе - плюс 25-28.-0-