Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2022, 14:37

Сіноптыкі абяцаюць спёку ў Беларусі на наступным тыдні

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўсталюецца цёплае, а з нядзелі, 26 чэрвеня, гарачае надвор'е, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У пачатку рабочага тыдня тэрыторыя Беларусі знаходзілася пад уплывам цыклону і яго атмасферных франтоў. Павольна перамяшчаючыся ў паўднёва-ўсходнім напрамку, цыкланічны віхор прынёс на тэрыторыю нашай краіны дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі па рэспубліцы ўзмацняўся вецер да моцнага парывістага, а ў асобных раёнах дажджы суправаджаліся навальніцамі. Так, у перыяд з 20 па 22 чэрвеня, месцамі па краіне сума ападкаў, якія выпалі, дасягнула 61-88 працэнтаў месячнай нормы, а сярэднясутачная тэмпература паветра ў гэтыя дні была ў асноўным на 2-6 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму", - расказалі ў Белгідрамеце.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, учора, 22 чэрвеня, франтальныя раздзелы пакінулі тэрыторыю нашай краіны, а ім на змену прыйшла вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплай паветранай масе. Таму ў другой палавіне тыдня, дзякуючы перавазе антыцыкланальнага надвор'я, у Беларусі ўсталюецца цёплае, а з нядзелі нават гарачае і без ападкаў надвор'е.

У пятніцу, 24 чэрвеня, будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-14 градусаў, а днём плюс 23-28 градусаў.

У суботу, 25 чэрвеня, чакаецца без ападкаў. Ноччу тэмпература паветра будзе плюс 10-15 градусаў, а днём плюс 24-29 градусаў.

У нядзелю, 26 чэрвеня, таксама прагназуецца пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 12-17 градусаў. Днём максімальная тэмпература дасягне 27-32 градусы цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу, у пачатку наступнага рабочага тыдня на тэрыторыі рэспублікі чакаецца паступленне вельмі цёплай паветранай масы трапічнага паходжання. Усталюецца гарачае надвор'е з тэмпературным фонам на 3-9 градусаў вышэйшым за кліматычную норму.

У панядзелак, 27 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу тэмпература паветра складзе плюс 13-18 градусаў, а днём плюс 28-33 градусы.

У аўторак-сераду, 28-29 чэрвеня, ноччу чакаецца пераважна без ападкаў, а днём у асобных раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 14 да плюс 21 градуса, а днём паветра прагрэецца да 28-34 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі