Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 ліпеня 2015, 12:27

Сінод БПЦ выказаў удзячнасць Прэзідэнту Беларусі за падтрымку традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сінод Беларускай праваслаўнай царквы выказаў удзячнасць Прэзідэнту Беларусі за падтрымку традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей. Аб гэтым гаворыцца ў журналах пасяджэння Сінода БПЦ, якія апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускага экзархата, паведамляе БЕЛТА.

"Выказаць глыбокую ўдзячнасць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за падтрымку традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей, прызнанне іх значнасці ў беларускай нацыянальнай культуры і важнасці для жыцця сучаснага чалавека", - сказана ў журналах.

Як тлумачыцца ў паведамленні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі аб падзеях царкоўна-грамадскага жыцця з удзелам Прэзідэнта Беларусі, у прыватнасці, 9 студзеня 2015 года кіраўнік дзяржавы ўдзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне". Мітрапаліт звярнуў увагу, што Прэзідэнт Беларусі, у тым ліку адзначыў у сваёй прамове: "Падтрымка хрысціянскіх каштоўнасцей, маральных, эстэтычных традыцый з'яўляецца адным з галоўных фактараў у развіцці беларускай нацыі".

"Беларускі лідар адзначыў асаблівую ролю духоўных каштоўнасцей ва ўмацаванні народнага адзінства", - зрабіў акцэнт мітрапаліт Павел.

Акрамя таго, сінод вырашыў "выказаць надзею на ўмацаванне добрых адносін" паміж Прэзідэнтам Беларусі і БПЦ на карысць народа.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі