17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагрозы бяспецы персаналу ААТ "Магілёўхімвалакно" і жыхароў Магілёва няма. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі пасля наведвання прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мэтай візіту стаў кантроль за ходам выканання даручэння кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні бяспекі насельніцтва і аднаўленні нармальных умоў жыццядзейнасці пацярпелага ад урагану рэгіёна. "Асноўная стыхія ўдарыла менавіта па горадзе, узнікла вельмі шмат пытанняў, звязаных з ліквідацыяй наступстваў. Органамі мясцовай улады, Упраўленнем МНС па Магілёўскай вобласці арганізавана работа камісій усіх узроўняў і прыняты самыя эфектыўныя меры па ліквідацыі наступстваў. Вырашаны пытанні па вызваленні праезнай часткі і ўсёй інфраструктуры, забяспечана жыццядзейнасць насельніцтва. Ёсць пашкоджанне дамоў, будынкаў устаноў, ёсць пашкоджанні транспартнай інфраструктуры, асабістага транспарту людзей. Важным напрамкам у аднаўленчых работах з'яўляецца наладжванне энергетычнай інфраструктуры рэгіёна. Па заяўцы энергетыкаў усе пытанні ўрэгуляваны. Пададзена электраэнергія на ўсе аб'екты, у тым ліку сацыяльныя аб'екты, аб'екты жыццядзейнасці і забеспячэння насельніцтва. Застаецца на кантролі аднаўленне прадпрыемства "Магілёўхімвалакно", - расказаў Вадзім Сіняўскі.

Кіраўнік ведамства адзначыў, што работа вядзецца па некалькіх напрамках. "Першы - гэта забеспячэнне бяспекі самога прадпрыемства - недапушчэнне выхаду хімічных шкодных рэчываў. Усе пытанні былі ўрэгуляваны яшчэ на стадыі самой аварыі - іх паспяхова вырашыў пажарна-аварыйна-выратавальны атрад Магілёва. Яны вялікія малайцы, мы абавязкова разгледзім магчымасць аб заахвочванні асабовага складу. Наступны момант - гэта расчыстка тэрыторыі для таго, каб сілы прадпрыемства маглі выконваць работы па аднаўленні. Яны выведуцца, і сёння, у бліжэйшы час будуць вырашаны. Наступны важнейшы элемент - гэта аднаўленне энергетычнай інфраструктуры. Лініі электраперадачы ў асноўным адноўлены. Цяпер вядуцца актыўныя работы па падключэнні і замене ўсёй сістэмы энергазабеспячэння прадпрыемства і аднаўленні кабельных ліній. Паводле папярэдніх ацэнак, лініі не пашкоджаны, іх трэба будзе ўключыць у новую інфраструктуру, якая сёння выбудоўваецца. Асноўныя інжынерныя рашэнні прыняты, таму спадзяёмся, што заўтра да канца дня, гэта 18 ліпеня, пачнецца выпрабаванне па ўключэнні электраэнергіі. І пасля гэтага адбудзецца запуск прадпрыемства і выхад яго на адпаведныя магутнасці работы", - праінфармаваў міністр.

Вадзім Сіняўскі таксама сустрэўся з кіраўніком Магілёўскай вобласці Анатолем Ісачанкам, наведаў курсантаў і работнікаў МНС, якія ліквідуюць наступствы навальнічнага фронту.-0-