Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2025, 16:00

Сіняўскі: бяспеку на выбарчых участках будуць забяспечваць больш за 5 тыс. ратавальнікаў

Вадзім Сіняўскі. Фота МНС
Вадзім Сіняўскі. Фота МНС
14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для забеспячэння бяспекі на выбарчых участках задзейнічаны больш за 5 тыс. работнікаў МНС. Аб гэтым заявіў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі на селектарнай нарадзе, паведамілі БЕЛТА ў МНС.

На нарадзе абмяркоўваліся пытанні арганізацыі работы службаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях у час падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У рабоце селектара прынялі ўдзел намеснікі міністра, кіраўнікі дэпартаментаў, падраздзяленняў цэнтральнага апарату і цэнтральнага падпарадкавання, начальнікі тэрытарыяльных упраўленняў МНС.

Спыняючыся на пытаннях бяспекі ў перыяд правядзення выбараў, міністр абазначыў асноўныя задачы перад падраздзяленнямі МНС. У першую чаргу гэта забеспячэнне бяспекі на выбарчых участках, маніторынг проціпажарнага стану, арганізацыя аператыўнага рэагавання на няштатныя сітуацыі. Ён нагадаў, што гатоўнасць падраздзяленняў МНС да рэагавання на надзвычайныя сітуацыі і забеспячэння бяспекі грамадзян на ўчастках для галасавання знаходзіцца на асаблівым кантролі. Вадзім Сіняўскі падкрэсліў, што прыняты ўсе неабходныя рашэнні - ад маніторынгу аб'ектаў выбарчай кампаніі да арганізацыі ўзмоцненага варыянта нясення службы аварыйна-выратавальнымі падраздзяленнямі.

Для забеспячэння бяспекі на выбарчых участках задзейнічаны больш за 5 тыс. работнікаў МНС. На баявым дзяжурстве стаяць 1,5 тыс. адзінак тэхнікі. Таксама арганізавана работа аператыўных груп ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. "Наперадзе ў нас важная падзея - выбары Прэзідэнта Беларусі. Наша задача - зрабіць так, каб гэта падзея праходзіла ў атмасферы бяспекі", - падкрэсліў кіраўнік выратавальнага ведамства.

Як прагучала на нарадзе, з пачатку 2025 года падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях ажыццявілі 4285 выездаў, у тым ліку 461 выезд на пажары і загаранні, а таксама 17 - на ліквідацыю наступстваў ДТЗ. Пры гэтым быў выратаваны 21 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Акрамя таго, эвакуіраваны 36 чалавек, прадухілена знішчэнне агнём 134 будынкаў, 35 адзінак тэхнікі, 4 т кармоў. За названы перыяд таксама адбылося 255 пажараў (на 5,6 працэнта менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года), пры якіх загінулі 42 чалавекі (на 10,6 працэнта менш). Выпадкаў гібелі дзяцей не зарэгістравана. Пры пажарах таксама траўміраваны 23 чалавекі, у тым ліку адно дзіця. Акрамя таго, у студзені 2025 года пры падлёднай рыбалцы патанулі тры чалавекі і адзін - пры падзенні ў ваду. Выратаваны два чалавекі.

Міністр акцэнтаваў увагу на неабходнасці забяспечыць высокі ўзровень гатоўнасці асабовага складу і пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі да рэагавання на магчымыя інцыдэнты і своечасовага і эфектыўнага аказання дапамогі людзям. Вадзім Сіняўскі таксама звярнуў асаблівую ўвагу  на правядзенне прафілактычнай работы з насельніцтвам па папярэджанні гібелі і траўматызму людзей ад пажараў у жылым сектары, здарэнняў на вадзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі