Фота МЗС
15 ліпеня, Пекін /БЕЛТА - СІНЬХУА/. Узманенне пазіцый Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у свеце адпавядае духу часу і патрэбнасцям развіцця ўсіх дзяржаў - членаў аб'яднання. Аб гэтым заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін перад пасяджэннем Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў ШАС у кітайскім горадзе Цяньцзінь.
Сі Цзіньпін адзначыў, што ШАС, якая з моманту свайго стварэння нязменна прытрымліваецца "шанхайскага духу", прадаўжае развівацца і расці, дэманструючы моцную жыццёвую сілу. Палітычнае ўзаемадзеянне паміж дзяржавамі-членамі прадаўжае ўмацоўвацца, а супрацоўніцтва ў розных галінах прыносіць плённыя рэзультаты.
Ён падкрэсліў, што першараднымі задачамі арганізацыі на сённяшні дзень з'яўляюцца захаванне добрасуседскіх адносін, забеспячэнне бяспекі і стабільнасці, садзейнічанне ўсеагульнаму развіццю.
"Ва ўмовах зменлівай і нестабільнай міжнароднай абстаноўкі ШАС павінна вызначыць правільны напрамак, умацаваць сваю ўпэўненасць, дзейнічаць эфектыўна і прыкладаць больш намаганняў для прыўнясення ў свет большай стабільнасці і пазітыўнай энергіі", - адзначыў старшыня КНР.
Ён таксама заклікаў краіны-ўдзельніцы ўдасканальваць механізм рэагавання на пагрозы, ствараць трывалы бар'ер бяспекі і адпавядаць спадзяванням людзей на мірнае і спакойнае жыццё. "Мы павінны рашуча процістаяць гегемоніі, запалохванню і прыніжэнню, каб зрабіць шматпалярны свет больш справядлівым і ўпарадкаваным",- дадаў Сі Цзіньпін.
Старшыня КНР падкрэсліў, што Пекін прыхільны да ўмацавання ШАС, падтрымання рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, садзейнічання развіццю і працвітанню дзяржаў-ченаў і пабудове з'яднанага супольніцтва.-0-