Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2021, 13:43

Швед: выяўлена каля 350 новых месцаў, звязаных з генацыдам беларускага народа

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выяўлена каля 350 новых месцаў, звязаных з генацыдам беларускага народа, паведаміў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле яго слоў, новая інфармацыя паступае практычна кожны дзень.

"Мы цяпер пачынаем грунтоўна працаваць у архівах Расійскай Федэрацыі. Група пракурорскіх работнікаў выбывае літаральна на наступным тыдні, каб пачаць выбарку дакументаў. Размова ідзе пра мільёны лістоў звестак аб злачынствах, якія ўчынялі фашысты і іх памагатыя тут, на тэрыторыі Беларусі, у гады Вялікай Айчыннай вайны, - сказаў Андрэй Швед. - Завяршылі работы да зімовага перыяду ў Чонкаўскім лесе - гэта месца раней не фігуравала ні ў якіх дакументах. Наперадзе вялікая работа не толькі на гэтым месцы масавага знішчэння людзей. У цэлым каля 350 ужо новых месцаў, якія трэба будзе абследаваць пачынаючы з наступнага года, калі будуць умовы надвор'я, дзе, як мяркуецца, знішчалі мірных грамадзян і ваеннаслужачых Чырвонай Арміі. Гэта ў асноўным звесткі, атрыманыя са слоў відавочцаў і сведак".

Генпракурор адзначыў, што тэзіс аб тым, што ў Беларусі загінуў кожны трэці, сёння можна афіцыйна пацвердзіць. "Мы падыходзім сёння да гэтай сумнай, трагічнай лічбы. Толькі ў адным Чонкаўскім лесе не менш за 100 тыс. чалавек было знішчана. Таму гаварыць сёння аб тым, што фашыстамі было забіта 2,5-2,6 млн чалавек, на жаль, не даводзіцца. Мы толькі пачынаем усведамляць і падыходзіць да ацэнкі рэальных маштабаў гібелі нашых людзей ад рук фашыстаў і іх памагатых тут у гады вайны", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі