Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 лютага 2023, 14:29

Швед: удалося затрымаць некалькі буйных груп тэлефонных махляроў

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У апошнія некалькі тыдняў удалося затрымаць некалькі буйных груп тэлефонных махляроў. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У апошнія некалькі тыдняў удалося затрымаць некалькі груп махляроў, - праінфармаваў генеральны пракурор. - Грамадскасці хутка будзе прадстаўлена інфармацыя наконт гэтага".

У гэтым годзе будзе ўдзелена самая пільная ўвага барацьбе з махлярствам, у першую чаргу тэлефонным. "У нас значны рост - больш як у два разы - і злачынстваў, і пацярпелых (у асноўным гэта людзі пажылога ўзросту). Калі ў 2021 годзе пацярпелых было крыху больш за 5 тыс. чалавек, то ў мінулым годзе - 11 тыс.", - сказаў генпракурор. Ён звярнуў увагу на складанасць з раскрыццём такіх злачынстваў, паколькі іх арганізатары знаходзяцца за мяжой, у прыватнасці ва Украіне.

Андрэй Швед перакананы, што адной з дзейсных мер процідзеяння з'яўляецца актыўная прафілактычная работа сярод людзей, каб яны не паддаваліся на махлярскія схемы. Таксама будзе прадоўжана работа праваахоўных органаў па выкрыцці такіх злачынстваў.

Характарызуючы ў цэлым сітуацыю ў краіне, ён назваў яе стабільнай. "Спакой і мір на нашых вуліцах заўсёды былі візітнай карткай Беларусі. Гэта візітная картка такой жа і застаецца. У мінулым годзе забяспечана грамадская бяспека, абарона правоў нашых грамадзян ад злачынных замахаў. Колькасць злачынстваў не большая, чым у 2021 годзе", - падкрэсліў Андрэй Швед.

Паводле яго даных, за мінулы год значна знізілася колькасць асоб, якія загінулі ад дзеянняў злачынцаў, - на 13 працэнтаў, або на 110 чалавек загінула менш, чым у 2021-м. Зменшылася і колькасць злачынстваў, звязаных з насільнымі дзеяннямі: забойстваў - на 16 працэнтаў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў - на 5,5 працэнта.

"Доўгія гады мы не маглі пераадолець тэндэнцыю з кіберзлачынствамі. Дык вось тыя меры, якія прымаліся праваахоўнікамі і пракуратурай у тым ліку ў мінулым годзе, даюць свае вынікі. Упершыню за апошнія 7 гадоў зніжэнне кіберзлачынстваў на 11 працэнтаў", - звярнуў увагу генеральны пракурор.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі