Фота Генпракуратуры
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Генацыд савецкага народа: гісторыка-прававая ацэнка" адбылася сустрэча генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа з пракурорам Рэспублікі Карэлія Дзмітрыем Харчанковым і пракурорам Санкт-Пецярбурга Віктарам Мельнікам, паведамілі БЕЛТА ў Генеральнай пракуратуры.
"Тэма генацыду савецкага народа важна для абедзвюх краін і патрабуе пастаяннай увагі, а яе абмеркаванне павінна праходзіць на розных пляцоўках, прыцягваючы да дыялогу як мага больш шырокую аўдыторыю - вядучых гісторыкаў, грамадскіх дзеячаў, экспертаў, моладзь, лідараў меркаванняў і іншых грамадзян", - адзначыў Андрэй Швед.
Генеральны пракурор Беларусі праінфармаваў расійскіх калег аб тым, што стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, а таксама якія задачы пастаўлены кіраўніком дзяржавы перад органамі пракуратуры. "У сучасную эпоху, калі інфармацыйная прастора перапоўнена рознымі, у тым ліку скажонымі, інтэрпрэтацыямі гістарычных падзей, важна забяспечыць для людзей доступ да дакладных фактаў", - рэзюмаваў Андрэй Швед.
Кіраўнік нагляднага ведамства Беларусі падкрэсліў уклад расійскіх калег у расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. "Сёння на вывучэнні знаходзіцца вялікі масіў дакументаў, што паступілі з кампетэнтных органаў Расіі, у тым ліку на нямецкай мове. Гэтыя звесткі неабходны сярод іншага для прававой ацэнкі дзеянняў нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, разумення поўнай карціны падзей. Мы ўважліва іх вывучаем", - сказаў ён.
У сваю чаргу пракурор Санкт-Пецярбурга Віктар Мельнік расказаў аб асобных абставінах з гісторыі блакаднага Ленінграда. Пракурор Рэспублікі Карэлія Дзмітрый Харчанкоў паведаміў аб фактах генацыду з боку фашыстаў і іх фінскіх памагатых на тэрыторыі Карэла-Фінскай ССР адносна савецкіх грамадзян. Ён падкрэсліў, што сярод тых, хто ўтрымліваўся ў лагерах смерці, было шмат жыхароў БССР.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 18-19 лютага пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Генацыд беларускага народа: гісторыка-прававая ацэнка". Удзел у канферэнцыі прымуць прадстаўнікі генеральных пракуратур Беларусі і Расіі, Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Беларусі, вядомыя вучоныя, грамадскія дзеячы, выкладчыкі і студэнты. Правядзенне такой навукова-практычнай канферэнцыі па тэме генацыду напярэдадні святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ўказвае на значнасць намаганняў Беларусі і Расіі па абароне агульнай гістарычнай праўды і ўмацаванні супрацоўніцтва ва ўвекавечанні памяці ахвяр вайны.
На заканчэнне сустрэчы Андрэй Швед уручыў расійскім калегам чацвёрты том серыі "Генацыд беларускага народа" пад назвай "Карныя аперацыі. Частка 2", прэзентацыя якога адбылася ў снежні 2024 года. Акрамя таго, Дзмітрыю Харчанкову і Віктару Мельніку паказалі музейную экспазіцыю аб генацыдзе беларускага народа, размешчаную ў Генеральнай пракуратуры.-0-