Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лютага 2025, 13:15

Швед: работа камісіі па вяртанні грамадзян будзе прадоўжана

Андрэй Швед
Андрэй Швед
4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа камісіі па вяртанні грамадзян на радзіму будзе прадоўжана. Аб гэтым заявіў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Работа камісіі будзе прадоўжана. Мы лічым, што яна ўносіць сваю лепту ў вырашэнне шэрага пытанняў", - сказаў Андрэй Швед.

Паводле яго слоў, камісія ўжо разгледзела 241 заяву, 19 чалавек ужо вярнуліся ў Беларусь (некаторыя прыязджалі і вярталіся па некалькі разоў).

"Амаль 40 асобам дадзены растлумачэнні аб тым, што яны могуць спакойна вяртацца: у нас да іх няма ніякіх прэтэнзій. Але я ведаю, што з часткай з іх цесна ўзаемадзейнічаюць замежныя спецслужбы. Мы ведаем факты. Тым людзям, якія будуць вяртацца, мы будзем даваць слова, і ад іх вы пачуеце, даведаецеся ўсю праўду аб тым, як "соладка" жывецца за мяжой, якія да беларусаў адносіны і якім чынам і хто перашкаджае вяртанню нашых грамадзян на сваю радзіму", - падкрэсліў генеральны пракурор.

"Любы, хто жадае вярнуцца, звяртайцеся. Вы атрымаеце аб'ектыўную інфармацыю, і ўсе гарантыі, якія ўстаноўлены ўказам кіраўніка дзяржавы, безумоўна, будуць выкананы. Вы спакойна уедзеце ў нашу краіну, як ужо ўехала 19 чалавек. З кожным з іх вы можаце пагутарыць. Усё, што пішацца за мяжой, што нібыта тут некага затрымалі і гэтак далей, - такіх фактаў мы не ведаем. Акрамя аднаго: асоба вярнулася сюды, але была затрымана за ўчыненне іншага злачынства. Гэта ж не значыць, што, калі асоба вярнулася, у яе імунітэт ад адказнасці за іншыя злачынствы", - растлумачыў Андрэй Швед.

Па даручэнні Прэзідэнта камісія таксама вывучае матэрыялы грамадзян, якія былі асуджаны за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці і звярнуліся да яго з заявай аб памілаванні. "Работа камісіі ўлічвалася кіраўніком дзяржавы пры прыняцці рашэнняў аб амністыі", - дадаў генпракурор.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі