Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 ліпеня 2024, 12:59

Швед: кібербяспека крытычнай інфраструктуры і вялікіх даных выключна важная

Андрэй Швед. Фота Генпракуратуры РФ
Андрэй Швед. Фота Генпракуратуры РФ
25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кібербяспека крытычнай інфраструктуры і вялікіх даных выключна важная, заявіў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед у Бішкеку (Кыргызстан), дзе праходзіць 22-е пасяджэнне генеральных пракурораў дзяржаў - удзельніц ШАС. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ нагляднага ведамства.

Генпракурор адзначыў, што ў якасці аднаго з прыярытэтаў удзелу Беларусі ў ШАС кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам названа забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі.

"Ва ўмовах глабальнай лічбавізацыі кібербяспека крытычнай інфраструктуры і вялікіх даных набыла выключнае значэнне для забеспячэння ўстойлівасці ўсіх сфер жыццядзейнасці", - сказаў Андрэй Швед.

Так, у Беларусі, на фоне зніжэння агульнай колькасці злачынстваў больш як у два разы за апошнія 15 гадоў, апошнім часам адзначаецца тэндэнцыя росту колькасці кіберзлачынстваў. У мінулым годзе іх колькасць вырасла практычна на чвэрць і склала больш як 18 тыс. Кожнае пятае злачынства ў Беларусі ўчынена з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Паводле слоў Андрэя Шведа, сярод такіх злачынстваў пераважаюць крадзяжы шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, махлярствы і вымаганні.

Генпракурор падкрэсліў, што адным са спосабаў іх учынення з'яўляецца падман грамадзян пад маркай продажу тавараў на розных інтэрнэт-рэсурсах і заключэння здзелак з крыптавалютай. Распаўсюджаны таксама факты тэлефоннага махлярства, калі злачынцы пад відам супрацоўнікаў праваахоўных органаў або спецыялістаў банкаў вымушаюць пацярпелых пераводзіць грашовыя сродкі на падкантрольныя рахункі.

Значную частку такіх злачынстваў учыняюць асобы, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, а ўкрадзеныя сродкі выводзяцца за мяжу.

Таксама зафіксаваны факты неправамернага завалодання персанальнымі данымі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, пагроз і зняваг у іх адрас, каб аказаць націск. Істотна ўзрасла колькасць заведама лжывых паведамленняў аб мініраванні будынкаў школ, дзяржорганаў, гандлёвых цэнтраў. Пры гэтым практычна ўсе такія паведамленні паступалі з замежных сэрвісаў электроннай пошты.

Андрэй Швед падкрэсліў, што органы пракуратуры актыўна выкарыстоўваюць усе прадастаўленыя паўнамоцтвы для навядзення парадку: узбуджаюцца крымінальныя справы, у судовым парадку інфармацыйная прадукцыя прызнаецца экстрэмісцкімі матэрыяламі, абмяжоўваецца доступ да сайтаў і сеткавых выданняў, па ісках пракурораў ліквідуюцца арганізацыі дэструктыўнай накіраванасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі