Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2023, 18:16

Швед: карупцыі павінны процідзейнічаць усе суб'екты ўлады і грамадзянскай супольнасці

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны пракурор Андрэй Швед выступіў перад кіраўніцтвам і супрацоўнікамі цэнтральнага апарату Следчага камітэта, указаў на важнасць арганізацыі належнай антыкарупцыйнай работы, а таксама абмеркаваў праблемныя пытанні выканання заканадаўства на стадыі папярэдняга расследавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Следчым камітэце.

Паводле слоў Андрэя Шведа, барацьба з карупцыяй мае асаблівую значнасць у праваахоўных органах і сілавых структурах - менавіта тых органах, якія створаны для абароны правоў і свабод грамадзян, грамадства і дзяржавы. Як заявіў Андрэй Швед, карупцыя з'яўляецца пагрозай для любой дзяржавы, і ўсім суб'ектам улады і грамадзянскай супольнасці неабходна процідзейнічаць гэтай з'яве.

Андрэй Швед таксама адзначыў упершыню распрацаваную Навукова-практычным цэнтрам Генеральнай пракуратуры Нацыянальную стратэгію барацьбы з карупцыяй да 2030 года. Мэтай гэтай стратэгіі з'яўляецца забеспячэнне сістэмнага процідзеяння карупцыі шляхам устаранення яе базавых прычын і ўмоў, у тым ліку звязаных з залішне цяжкімі для насельніцтва і бізнесу працэдурамі і кампетэнцыямі дзяржаўнага кіравання.

Акрамя таго, падкрэсліў генпракурор, сёння ідзе работа ў рамках падрыхтаванага Генеральнай пракуратурай і Саветам Міністраў комплекснага плана па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2023-2025 гады.

Гаворачы аб актуалізацыі сістэмы процідзеяння карупцыі ў Следчым камітэце, Андрэй Швед выказаў гатоўнасць аказаць любую тэарэтычную або практычную дапамогу з боку пракуратуры. Адказваючы на пытанне аўдыторыі аб расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, генеральны пракурор расказаў аб планах расследавання на бліжэйшыя гады, архіўных дакументах і месцах здарэнняў, якія падлягаюць агляду.

"Асноўны масіў працэсуальных дзеянняў, звязаных з допытам сведак і пацярпелых, завершаны. Што датычыцца міжнародных адносін, таксама шмат пра гэта гаварылі. Створана рабочая група, якая рыхтуе праект закона аб унясенні змяненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс. Мы цяпер будзем прапаноўваць скарэкціраваць яго адносна ваенных злачынстваў", - праінфармаваў Андрэй Швед.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі