ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 17 красавіка 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 сакавіка 2021, 14:21

Швед: Беларусь сутыкнулася з беспрэцэдэнтным націскам звонку

Андрэй Швед
Андрэй Швед

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь сутыкнулася з беспрэцэдэнтным націскам звонку, заявіў у час сустрэчы з калектывам СААТ "Камунарка" генеральны пракурор Андрэй Швед, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэма сустрэчы - вынікі VI Усебеларускага народнага сходу. Генеральны пракурор паведаміў працоўнаму калектыву аб асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны, выпрацаваных у час гэтага знакавага для краіны мерапрыемства.

"Па сутнасці, у мінулым годзе, і гэта бясспрэчны факт, была спроба дзяржаўнага перавароту. Інакш гэта назваць нельга. Да нас прымянілася тэхналогія каляровай рэвалюцыі. Прычым даволі такая радыкальная форма. Гэта быў беспрэцэдэнтны націск. Але ў цэлым сістэма, у тым ліку праваахоўная, паказала стойкасць і жыццяздольнасць, - сказаў Андрэй Швед. - Мы сутыкнуліся з новымі тэхналогіямі. З тым, што мы фактычна жывём у дзвюх рэальнасцях: штодзённай і якая навязваецца праз інтэрнэт-рэсурсы, Telegram-каналы. Мы не былі да гэтага гатовы і атрымалі даволі значны ўдар. Работа вядзецца, і яна не спынялася, звязаная з тым, каб знайсці формы і метады процістаяння гэтаму негатыўнаму ўплыву, які інтэрнэт-каналы і ўсе гэтыя тэхналогіі аказваюць на людзей".

Паводле слоў генпракурора, сустрэчы ў калектывах па выніках УНС вельмі важныя. "Мэта адна - сустрэчы з людзьмі, размова на тыя тэмы, якія іх хвалююць, - адзначыў ён. - VI Усебеларускі народны сход - лёсавызначальнае мерапрыемства для нашай краіны. Яно вызначыла вектар развіцця дзяржавы на бліжэйшы час. Вельмі важна да кожнага данесці ўсе асноўныя пытанні, якія абмяркоўваліся, дух самога сходу, тыя думкі і ідэі, якія выказваліся ўдзельнікамі, тое, што было па-за залай афіцыйнага пасяджэння, абмяркоўвалася ў кулуарах. Важна размаўляць з людзьмі і адказваць на любыя пытанні. Тэм закрытых няма і быць не можа. Людзей хвалююць розныя пытанні. Ад працоўных адносін - кагосьці неабгрунтавана звольнілі, камусьці, як лічаць, зарплату няправільна налічылі, да самых глабальных пытанняў - гэта і канстытуцыйная рэформа, пытанні, звязаныя з далейшым развіццём эканомікі і сацыяльнай сферы", - адзначыў ён.

Андрэй Швед падкрэсліў, што ёсць розныя формы падачы інфармацыі. "Але згадзіцеся, вельмі важна, калі вочы ў вочы. Самае галоўнае, што людзі могуць сказаць аб тым, што ў іх на душы, што іх непакоіць і пачуць адказы, абмеркаваць, падыскутаваць. Гэта вельмі важна", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі