Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2024, 11:21

Швакаў: аказанне юрыдычнай дапамогі на высокім прафесійным узроўні - наша галоўная задача

Аляксей Швакаў. Фота БРКА
Аляксей Швакаў. Фота БРКА
26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адна з галоўных задач адвакатуры Беларусі - аказанне юрыдычнай дапамогі на высокім прафесійным узроўні, заявіў БЕЛТА старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакаў з нагоды 102-годдзя з дня ўтварэння адвакатуры Беларусі, які адзначаецца сёння, 26 чэрвеня.

Паводле яго слоў, важнейшая задача адвакатаў - дапамагаць чалавеку разабрацца ў юрыдычных пытаннях, забяспечыўшы ў канчатковым выніку абарону яго правоў і законных інтарэсаў у судзе, у ходзе папярэдняга следства і г.д.

Пры гэтым адвакаты прымаюць усе неабходныя меры для фарміравання і павышэння ўзроўню прававой свядомасці і прававой культуры грамадзян, выступаюць перад школьнікамі, працоўнымі калектывамі, у сродках масавай інфармацыі.

Цяпер адвакацкую супольнасць краіны прадстаўляе 1591 адвакат. "Кадравае пытанне адно з найбольш важных і актуальных для адвакатуры краіны. Мы робім усё магчымае, каб прыцягнуць новыя сілы ў супольнасць. Кожная тэрытарыяльная калегія мае дагавор з вышэйшай навучальнай установай вобласці аб супрацоўніцтве ў сферы падрыхтоўкі кадраў. Мы выступаем у ВНУ, працуем са студэнтамі, расказваем аб прэстыжы і перавагах сваёй прафесіі. Пэўныя поспехі ў такім пытанні ўжо ёсць. Толькі за апошнія паўгода ў адвакатуру было прынята 47 чалавек", - заўважыў Аляксей Швакаў.

Асаблівае значэнне надаецца рабоце па павышэнні прафесійнага ўзроўню, адзначыў старшыня БРКА. Важным крокам у гэтым напрамку стала стварэнне ў мінулым годзе пры БРКА вучэбна-метадычнага цэнтра па павышэнні кваліфікацыі адвакатаў.

"У бліжэйшы час мы прадоўжым рэалізацыю і выкананне ўскладзеных на адвакатуру дзяржаўных задач, аказанне на прафесійнай аснове юрыдычнай дапамогі грамадзянам і ўдзел у прававым выхаванні, забеспячэнне даступнасці, якасці і сацыяльнай накіраванасці юрыдычнай дапамогі", - рэзюмаваў Аляксей Швакаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі