Фота з архіва
4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да паняцця якасці ў галіне будаўніцтва неабходна падыходзіць комплексна. Такое меркаванне журналістам выказаў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Шваюноў перад правядзеннем семінара да Года якасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кожнае прадпрыемства, падпарадкаванае нашаму міністэрству, падрыхтавала ўласны план мерапрыемстваў па выкананні Года якасці і будаўнічых работ. Сёння, акрамя іншага, мы абмяркуем і праблемныя пытанні, якія так ці інакш узнікаюць. У тым ліку актуальнасць нарматыўна-прававых актаў і іх карэкціроўку ў адпаведнасці з дзеючымі ўмовамі. Разгледзім таксама план мерапрыемстваў, які падрыхтавала кожная арганізацыя. Калі гэта неабходна, будзем уносіць пэўныя карэкціроўкі", - расказаў намеснік міністра.
На яго думку, да паняцця якасці ў галіне будаўніцтва неабходна падыходзіць комплексна. "Паняцце якасці будаўніцтва шматграннае. Гэта і якасць матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў будаўнічым працэсе, гэта і якасць праектавання: мы разумеем, які будзе праект, такі будзе і аб'ект. Вядома ж, размова аб якасці правядзення саміх работ. Мы павінны разглядаць гэты аспект праз эфектыўную сістэму вытворчага кантролю. І, у рэшце рэшт, гэта якасць падрыхтоўкі спецыялістаў будаўнічай галіны. У тым ліку праз распрацоўку прафесійных стандартаў, на аснове якіх укараняюцца адукацыйныя праграмы, каб мы маглі атрымаць кампетэнтных спецыялістаў", - рэзюмаваў Аляксандр Шваюноў.-0-