Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 красавіка 2018, 15:17

Шуневіч аб праверках сельгаспрадпрыемстваў: час угавораў і разважанняў прайшоў

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Час угавораў і разважанняў пры праверцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў прайшоў, праваахоўнікі маюць намер прымяняць эфектыўныя меры ўздзеяння на гаспадаркі і арганізацыі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пасля нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях выканання проціпажарнай дысцыпліны і забеспячэння захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гаварыць шчыра, то пахваліцца няма чым ні нам з пункту гледжання праверкі, ні тым, каго мы правяралі, паколькі ў некаторай ступені парадак наведзены, але гэта ступень яўна недастатковая для таго, каб сказаць, што ў нас усё ў парадку, усе шасцярэнькі круцяцца так, як трэба. Масла ў гэтыя шасцярэнькі мы падальём у бліжэйшы час, і яны будуць круціцца - гэта дакладна", - паабяцаў міністр.

"Але час нейкіх угавораў, разважанняў і тлумачэння прычын, напэўна, прайшоў. Таму сёння кіраўнік дзяржавы паставіў канкрэтную задачу - перайсці ад курыравання некаторых пытанняў і праверачных мерапрыемстваў да эфектыўнага ўздзеяння на гэтыя працэсы з выкарыстаннем усіх прававых, адміністрацыйных, сілавых і іншых механізмаў, якія ёсць у распараджэнні Міністэрства ўнутраных спраў, Генеральнай пракуратуры, усяго сілавога блока", - сказаў Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, МУС у бліжэйшы час выпрацуе сістэму мер для эфектыўнага ўздзеяння на негатыўныя працэсы ў сельскай гаспадарцы. "Думаю, што парадак адразу мы не навядзём: праблема застарэлая. Але тое, што прымусім працаваць больш эфектыўна гэты складаны механізм, гэта дакладна, - упэўнены міністр. - Як гэта рабіць і якія выкарыстоўваць сілы і сродкі, ужо сёння мы сабе ўяўляем. Думаю, што ў бліжэйшы час тыя, хто нас не пачуў першы раз, адчуюць на сабе наша ўздзеянне".

Ігар Шуневіч заўважыў, што такіх прадпрыемстваў, якія адразу ж не рэагуюць на патрабаванні, дастаткова. "Прысутнічае пэўная латэнтнасць у гэтым пытанні. Некаторыя гаспадаркі хітруюць, утойваюць сапраўдны стан спраў", - падкрэсліў ён.

Выяўленыя ў сельскагаспадарчых арганізацыях парушэнні - гэта ў асноўным нядбайнасць, безадказнае стаўленне да матэрыяльна-тэхнічных сродкаў. "Гэта загубленая тэхніка, вельмі частыя прыпіскі, парушэнне тэхналогій, якое вядзе да ўсяго негатыву - ад падзення да нявыплаты зарплат. Гэта і стаўленне да людзей, якія працуюць на зямлі", - расказаў кіраўнік ведамства.

"Ёсць яшчэ час устараніць недахопы, прыслухацца да нашых парад, таму што больш раіць мы не будзем", - папярэдзіў міністр кіраўнікоў гаспадарак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі