Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 жніўня 2024, 10:39

Шулейка расказаў пра разлікі на ўраджай цукровых буракоў і каштоўнасць рапсу

Фота з архіва
Фота з архіва
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік прэм'ер-міністра Юрый Шулейка расказаў пра разлікі на ўраджай цукровых буракоў і чаму рапс - культура, на якую не дарэмна робяць стаўку, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначыў Юрый Шулейка, на сённяшні дзень ужо дадзена ацэнка ўраджаю цукровых буракоў. "Гэта не менш як 5 млн т. Гэта пад нашу загрузку і патрэбнасць. Мы за апошнія два гады пэўныя зрабілі карэкціроўкі па плошчах у бок павелічэння. І сёння ўраджайнасць, якую мы чакаем, не менш як 500 ц/га", - расказаў ён.

Гэта неабходная колькасць цукровых буракоў, каб цукровыя заводы пачалі перапрацоўку. "Тэхніка гатова, заводы гатовы. За тыдзень да канца жніўня мы пачнём ужо капанне, збіранне караняплодаў. І літаральна з 1 верасня па графіку нашы заводы ў залежнасці ад кліматычнай зоны будуць нарошчваць перапрацоўку буракоў, - дадаў віцэ-прэм'ер. - Гэта беларуская культура, якая забяспечвае харчовую бяспеку і мае добры экспартны патэнцыял".

Добры экспартны патэнцыял яшчэ ў беларускага рапсавага алею. "Сёння рапс - наша культура абсалютна. Гэта эканоміка, бялок для жывёл, для жывёлагадоўлі неад'емная частка. Ну і, вядома, сам алей, - адзначыў ён. - Мы з году ў год павялічваем аб'ёмы, расце ўраджайнасць. Сёлета будзем мець недзе больш за 1,1 млн т. Гэта на 140 тыс. больш, чым у мінулым годзе. Сярэдняя ўраджайнасць складзе каля 29 ц/га, у аснове - азімы рапс і 16-17 ц/га - яравы, дзе мы крыху страхуемся"  

Для перапрацоўкі, адзначыў Юрый Шулейка, мы маем 2 млн т насення рапсу. "У насенні рапсу змяшчаецца 50 працэнтаў алею. Значыць, мы фактычна атрымаем 600 тыс. т алею. У нас ёсць і спажыўцы ўнутраныя, а таксама мы яго экспартуем. Гэта значыць на рынку ў Беларусі алею дастаткова, для тэхналогіі дастаткова. І вось гэты аб'ём экспарту з году ў год расце", - падкрэсліў ён.

Расказаў Юрый Шулейка і ў цэлым пра экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі. "112 працэнтаў, тое, што мы экспартуем, гэта мяса, малако. Гэта асноўныя нашы экспартныя пазіцыі. Ужо ёсць $4 млрд, хоць нам урад давёў даволі паскораны рост экспарту, таму што ёсць аб'ектыўны рост вытворчасці і ў малаку, і ў мясе, - адзначыў ён. - Аднак рынак ёсць рынак. Часам бывае больш масы тон, часам бывае больш грошай з тоны. Таму гэта ўсё прасочваецца для таго, каб мець максімальную эканоміку і эфектыўнасць вытворчасці".

У якасці стратэгічнага партнёра ён назваў Расію. "Але ўлічваць Азію, Афрыку, Лацінскую Амерыку - гэта наша будучыня, гэта шматвектарны напрамак. Мы бачым, што спажыванне ўнутры рэспублікі не расце. Трэба акупляць тыя аб'екты, развіваць і будаваць, і ў тым ліку мадэрнізаваць малочныя заводы, мясакамбінаты. Я думаю, што Мінсельгасхарч у цэлым і прадпрыемствы, якія экспартуюць нашу прадукцыю, захаваюць гэты тэмп да канца года і вынік будзе істотны", - падагульніў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі