Сцяг Серада, 18 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2025, 16:38

Шулейка праінспектаваў стан пасеваў пасля веснавых замаразкаў

21 мая, Ганцавіцкі раён /Кр. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра, упаўнаважаны кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці Юрый Шулейка 21 мая наведаў Ганцавіцкі раён, дзе ацаніў наступствы замаразкаў і завяршэнне ходу веснавых палявых работ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэтай вясной склаліся анамальныя ўмовы надвор'я. Замаразкі, якія прадаўжаліся з канца красавіка да сярэдзіны мая, нанеслі шкоду пасевам. Страты сельгаспрадпрыемствы кампенсуюць перасевам, каб нарыхтаваць кармы. "Трэба дзень у дзень сёння рабіць. Трактар, дыск - ужо ідзе пасеў, таму што вільгаць сыходзіць", - сказаў Юрый Шулейка. Ён падкрэсліў, што пачатак гэтага года выдаўся незвычайным. "Старажылы не памятаюць такіх умоў надвор'я. Выдатна пачыналіся вясеннія палявыя работы, усе былі сканцэнтраваны. Ёсць усё неабходнае: і тэхніка падрыхтавана, угнаенні, насенне. Пачалі сяўбу - усё ішло добра. Потым выпаў снег (ён асаблівай бяды нам не прынёс), але стыхійныя замаразкі нанеслі сур'ёзныя пашкоджанні сельгаскультурам - як азімым, так і яравым", - канстатаваў віцэ-прэм'ер.
У рэгіёнах падлічылі пашкоджаныя плошчы. Урад прыняў рашэнне аб падтрымцы сельгаспрадпрыемстваў на набыццё азотных угнаенняў для забеспячэння падкормак пашкоджаных ад замаразкаў культур. Брэсцкая вобласць - адна з найбольш пацярпелых. Менавіта таму Юрый Шулейка прыехаў туды з рабочай паездкай. "Брэстчына гаспадарыць на тарфяніках, а там звычайна крытычныя тэмпературы складваюцца, асабліва калі адбываюцца катаклізмы ў прыродзе. Сёння накіраваны ўсе сілы, каб максімальна кампенсаваць нарыхтоўку кармоў і атрыманне збожжа. Выразна праглядаецца, што лепшым кампенсатарам можа стаць кукуруза", - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра. Таксама ён нацэліў гаспадаркі ў сціслыя тэрміны завяршыць першы ўкос траў і закласці кармы ў траншэі. Дзе неабходна, там правядуць перасеў, унясуць угнаенні, каб атрымаць другі ўкос.
У Брэсцкай вобласці пашкоджаныя плошчы перасеюць кукурузай і аднагадовымі культурамі (проса, пайза). Часткова работы выкананы. Юрый Шулейка, у прыватнасці, азнаёміўся з сітуацыяй на палях філіяла "Будча" ААТ "Баранавічхлебапрадукт". "Замаразкі былі з перыядычнасцю праз адзін дзень - да мінус 7-8 градусаў. Пасевы вельмі прымарозіла. Будуць перасявацца кукурузай на зялёную масу ў асноўным і ўбірацца на кармы", - апісаў сітуацыю дырэктар філіяла "Будча" Ілья Пунько.

Як запэўніў першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, гаспадаркі рэгіёна забяспечаны тэхнікай, насеннем і ўгнаеннямі, каб выканаць работы ў тэрмін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі