Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Штодзённа ў перапісе прымаюць удзел да 300 тыс. чалавек

Грамадства 17.10.2019 | 09:59
Фота з архіва
Фота з архіва

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штодзённа ў перапісе прымаюць удзел ад 200 тыс. да 300 тыс. чалавек, з іх 70-100 тыс. - па інтэрнэце. Аб гэтым паведаміла ў эфіры тэлеканала АНТ старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, інфармуе БЕЛТА.

Паводле слоў Іны Мядзведзевай, анлайн-перапіс выбіраюць больш як 30 працэнтаў насельніцтва. У лідарах знаходзіцца Мінск, дзе каля 60 працэнтаў перапісаных - інтэрнэт-карыстальнікі.

Усяго, паводле даных на 9.00 16 кастрычніка, у перапісе прынялі ўдзел 3 млн 419,1 тыс. чалавек, з іх перапісаліся праз інтэрнэт 1 млн 286,5 тыс. чалавек.

На першым этапе перапісу можна запоўніць апытальныя лісты самастойна праз інтэрнэт, на стацыянарным участку або нават на сваім рабочым месцы, калі арганізацыя выкарыстоўвае магчымасці мабільных участкаў. Карыстальнікі інтэрнэту могуць запоўніць анкету самастойна па адрасах www.перепись.бел і www.census.by, выкарыстоўваючы пры гэтым рэсурс міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі. Гэта могуць зрабіць як зарэгістраваныя, так і незарэгістраваныя карыстальнікі МСІ. Першыя - увайшоўшы з дапамогай лагіна і пароля, другія - праз СМС-код (пазначыўшы свой ідэнтыфікацыйны нумар і нумар мабільнага тэлефона). Прайшоўшы працэдуру ўваходу, чалавек атрымае папярэдне запоўнены перапісны ліст, дзе ўжо будуць пазначаны прозвішча, імя, імя па бацьку, асабісты нумар, дата і месца нараджэння. Застанецца дапоўніць яго інфармацыяй, якой не хапае. Такім чынам можна перапісаць не толькі сябе, але і ўсю сваю сям'ю.

Для анлайн-перапісу выдзелены доўгі перыяд - з 4 па 18 кастрычніка. Паралельна працуюць мабільныя стацыянарныя ўчасткі па заяўках арганізацый.

З 4 кастрычніка пачалі працаваць стацыянарныя ўчасткі (усяго іх 644), на сайце Белстата размешчана інтэрактыўная карта з іх адрасамі, а таксама графікам работы. Гэтыя пункты будуць даступны ўвесь перыяд перапісу - да 30 кастрычніка.

Перапісчыкі ж выйдуць па адрасах пражывання рэспандэнтаў 21 кастрычніка.

Адна з галоўных задач перапісу - устанавіць дакладную колькасць насельніцтва краіны. Белстат разлічвае, што з выкарыстаннем усіх найноўшых навацый атрымаецца перапісаць максімальную колькасць людзей. На 1 жніўня ў Беларусі пражывала 9 млн 454,1 тыс. чалавек.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.