Фота з архіва
10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Што змяняецца з 16 снежня для аўтамабільных перавозчыкаў, якія выконваюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, расказалі ў Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.
Польскі бок 17 лістапада адкрыў аўтадарожны пункт пропуску "Кузніца Беластоцкая" ("Брузгі") для легкавых аўтамабіляў, "Баброўнікі" ("Бераставіца") - для легкавых аўто, грузавога транспарту і аўтобусаў.
"Для раўнамернага размеркавання нагрузкі на пункты пропуску дазваляецца выконваць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах да 15 снежня (пры наяўнасці дазволаў праз АПП "Брузгі" або "Бераставіца") - праз АПП "Брэст" і "Бераставіца", з 16 снежня - выключна праз АПП "Бераставіца", - расказалі ў Транспартнай інспекцыі.-0-