Фота з архіва
З 1 ліпеня зменіцца парадак назначэння выплаты бальнічных тым, хто працуе. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны ўпэўнены: навацыя дапаможа ўстанавіць аднолькавыя падыходы ў аплаце бальнічных у залежнасці ад удзелу работнікаў у сістэме дзяржаўнага сацстрахавання, зменшыць колькасць памылак бухгалтарскіх службаў у гэтай сферы і знізіць нагрузку на бізнес пры назначэнні і разліку дапамогі. Якія новаўвядзенні нас чакаюць?
Чаму аплата бальнічнага павялічыцца?
У формулу налічэння аплаты бальнічнага ўключаць усе выплаты, на якія налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду на сацыяльнае страхаванне па ўсіх работадаўцах у разліковым перыядзе (у тым ліку з папярэдняга месца работы). Да іх адносяцца і аднаразовыя выплаты: дапамогі на аздараўленне або разавая матэрыяльная дапамога, якія да 1 ліпеня не бяруць у разлік.
Яшчэ адна навела: тым, у каго стаж работы з выплатай узносаў у бюджэт фонду 10 гадоў і большы, бальнічны з першага дня будзе аплачвацца ў памеры 100 працэнтаў страчанага заработку. Для супрацоўнікаў са стажам меншым за 10 гадоў - 80 працэнтаў страчанага заработку. Дарэчы, цяпер за першыя 12 дзён бальнічнага пакрываецца 80 працэнтаў страчанага заработку, за астатнія - 100 працэнтаў.
На павелічэнне аплаты бальнічнага ўплывае і змяненне разліковага перыяду: цяпер улічваюць толькі 6 каляндарных месяцаў, якія папярэднічаюць захворванню, з 1 ліпеня - 18 месяцаў (выключэнне - час прастояў, водпускаў за свой кошт па ініцыятыве наймальніка, перыядаў часовай непрацаздольнасці і атрымання іншых сацыяльных выплат). Прычым усе даныя за 18 месяцаў будуць улічаны нават у тым выпадку, калі чалавек змяніў месца работы. Спецыялісты лічаць, што гэта выключыць штучнае завышэнне сярэднядзённага заработку.
Мінімальны памер бальнічных будзе залежаць ад памеру мінімальнай заработнай платы. Сёння яна складае 626 рублёў. Калі, напрыклад, малады спецыяліст толькі пачаў працаваць, адпаведна, за яго работадавец не плаціў узносы ў ФСАН, пры гэтым чалавек хварэў 30 дзён, то з 1 ліпеня па бальнічным ён атрымае 626 рублёў. Цяпер жа мінімальны памер бальнічнага - 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць 209,36 рублёў.
Ёсць нюансы
З 1 ліпеня бальнічныя будуць назначаць па асноўным месцы работы, але з улікам ЗП ва ўсіх работадаўцаў. Калі такога няма, то хварэўшы сам выбірае, у якім з месцаў работы па сумяшчальніцтве яму назначаць бальнічны. Цяпер чалавек павінен прадаставіць бальнічны кожнаму свайму афіцыйнаму работадаўцу. І калі іх, напрыклад, тры, то такая ж колькасць бухгалтарскіх службаў займаецца разлікам і выплатай дапамогі. Па новых правілах гэтым зоймецца толькі адна бухгалтэрыя.
Згодна з новаўвядзеннем, права на бальнічны супрацоўнік атрымае толькі пры ўмове непрацаздольнасці па ўсіх месцах работы, у той час як цяпер дапамогу назначаюць на тых, куды быў прадстаўлены адпаведны дакумент. Прычым па новых правілах бальнічны налічаць па асноўным месцы работы з улікам заработку ва ўсіх наймальнікаў толькі ў выпадку, калі будзе прадстаўлена даведка з установы аховы здароўя аб вызваленні ад работы. У Мінпрацы растлумачылі такое рашэнне наступным: цяпер здараецца, што на асноўнае месца работнік дае бальнічны і атрымлівае адпаведную выплату, а на іншым прадаўжае працаваць і яму налічваюць зарплату.
Для работнікаў, якія і цяпер маюць права на дапамогу з першага дня ў памеры 100 працэнтаў кампенсацыі страчанага заработку (дапамога па доглядзе дзіцяці, па цяжарнасці і родах), нічога не мяняецца, акрамя таго, што гэтыя дапамогі павялічацца. Бо пры вызначэнні сярэднядзённага заработку будуць улічвацца выплаты, на якія налічваюцца ўзносы ў бюджэт фонду, і заработак па ўсіх месцах работы (у тым ліку былым) у разліковым перыядзе.
Да навацый 1 ліпеня бухгалтары прадпрыемстваў падыдуць падрыхтаванымі: яшчэ з канца 2023 года іх пачалі вучыць на практыцы прымяняць новую форму налічэння бальнічных і ўзаемадзейнічаць з ФСАН, які цяпер становіцца адным з ключавых звёнаў у гэтым працэсе. Менавіта ў фонд сацабароны будзе падаваць звесткі аб бальнічным супрацоўніка бухгалтарская служба работадаўца. ФСАН у сваю чаргу разлічыць страхавы стаж для дапамогі і вызначыць памер заработку ў сярэднім за дзень. Улічваючы гэтыя даныя, бухгалтар вызначыць памер дапамогі, а работадавец яго выплаціць.
Фонд сацабароны насельніцтва нядаўна запусціў мабільны дадатак "ФСАН", праз які вы зможаце кантраляваць усе даныя, якія наконт вас адлюстроўвае работадавец, у тым ліку заработную плату, на якую налічваюцца ўзносы. Гэты дадатак таксама дазваляе разлічыць страхавы стаж.
На выплату бальнічных у нашай краіне ў 2023 годзе накіравана 1,6 мільярда рублёў.
Ганна МАСЛЯКОВА,
газета "7 дней".-0-