Вадзім Лакіза
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Што, дзе і калі здабывалі першыя шахцёры на беларускіх землях - аб унікальных знаходках, якія адкрываюць новыя старонкі летапісу шахцёраў краіны, расказаў гісторык, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза ў праекце "У тэме. Гісторыя" на YouTube-канале БЕЛТА.
Гэты цікавы факт звязаны з самым старажытным перыядам гісторыі Беларусі - да IX стагоддзя. "У гэтым перыядзе з'явіліся на нашай беларускай зямлі першыя шахцёры", - адзначыў гісторык, называючы важныя геаграфічныя каардынаты - пасёлак Краснасельскі, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць.
"Калі мы сустракаемся з маладымі людзьмі, вучнямі і нават з дарослымі на нейкіх пляцоўках, у час круглых сталоў, я расказваю, што (Беларусь. - Заўвага БЕЛТА) сёння ў нас такая шахцёрская краіна. Мы ведаем Салігорскі калійны камбінат і радовішча у Петрыкаўскім раёне. А першыя ж шахцёры з'явіліся ў Беларусі прыблізна 4,5 тыс. гадоў таму. Людзі, нашы з вамі продкі, будавалі шахты, штрэкі, здабывалі крэмніевую сыравіну для вырабу прылад працы: сякер, наканечнікаў стрэл і розных прадметаў", - звярнуў увагу ён.
Прадаўжаючы расказ аб артэфактах, Вадзім Лакіза таксама нагадаў аб археалагічных знаходках і адкрыццях на комплексе Кардон у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. "Яны сведчаць аб фарміраванні і існаванні шляху па тэрыторыі Беларусі "з варагаў у грэкі". І гэта таксама вельмі важна і цікава. Вядома, і ў гэтым перыядзе таксама абазначаны нашы племянныя саюзы: крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, якія потым аказвалі ўплыў на першыя гістарычныя формы беларускай дзяржаўнасці", - падкрэсліў Вадзім Лакіза.-0-