Сцяг Аўторак, 24 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2025, 12:20

Штармавое папярэджанне з-за замаразкаў аб'яўлена ў Беларусі на 10 мая

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штармавое папярэджанне з-за замаразкаў аб'яўлена ў Беларусі на 10 мая, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

10 мая ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Днём у асобных раёнах будуць навальніцы. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём - паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі да мінус 3 градусаў, месцамі тэмпература паветра складзе 1-4 градусы са знакам плюс. Днём слупок тэрмометра паднімецца да плюс 8-14 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі