9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штармавое папярэджанне з-за замаразкаў аб'яўлена ў Беларусі 10 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, днём па захадзе парывісты.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла, па захадзе - да плюс 9, у паўднёва-ўсходняй палавіне краіны на глебе і месцамі ў паветры замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў. Максімальная тэмпература паветра днём будзе ад 16 градусаў цяпла па ўсходзе да 23 па захадзе.-0-