Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2021, 14:17

Шпакоўскі: у корані канстытуцыйныя асновы Беларусі мяняцца не будуць

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У корані канстытуцыйныя асновы Беларусі мяняцца не будуць. Аб гэтым заявіў журналістам дырэктар інфармацыйна-асветнай установы "Актуальная канцэпцыя" палітолаг Аляксандр Шпакоўскі пасля сумеснага пасяджэння Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі, паведамляе БЕЛТА.

"Самае галоўнае пытанне ў наступным: мы ж не мяняем ў корані канстытуцыйныя асновы нашай дзяржавы. Мы працуем на фундаменце дзеючай Канстытуцыі і ўносім пэўныя змяненні на будучыню", - адзначыў Аляксандр Шпакоўскі.

Паводле слоў палітолага, сённяшні момант, можа, і не патрабуе якіх-небудзь канстытуцыйных пераўтварэнняў. Але калі хочацца захаваць устойлівую дзяржаву ў стратэгічнай перспектыве, адназначна патрэбны перамены, якія ўлічваюць сучасныя рэаліі, і страховачныя механізмы. "У тым ліку ад таго, каб да ўлады не прыйшлі людзі, якія хацелі б у корані перакрэсліць усё, што было зроблена за многія гады", - растлумачыў ён.

"Сутнасць у тым, каб стварыць нарматыўны прававы акт, Асноўны закон краіны, Канстытуцыю будучага, якая дае магчымасць развівацца ў доўгатэрміновай перспектыве", - рэзюмаваў Аляксандр Шпакоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі