Сцяг Субота, 14 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 мая 2025, 11:06

Шпакоўскі: у Беларусі пытанне аб дзяржсімволіцы было вырашана раз і назаўсёды на рэферэндуме 

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пытанне аб дзяржсімволіцы вырашана раз і назаўсёды, заявіў журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў, удзельнік шэсця з самым вялікім Дзяржаўным сцягам Беларусі Аляксандр Шпакоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь - гэта важнейшае і фундаментальнае свята. Для мяне гэта працяг той патрыятычнай традыцыі, якая ў нас пачынаецца з Дня Перамогі. Гэта дзяржаваўтваральнае свята Рэспублікі Беларусь", - сказаў Аляксандр Шпакоўскі.
Подзвіг беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне - гэта краевугольны камень айчыннай дзяржаўнай ідэалогіі, адзначыў парламентарый. "А нашы сімвалы - і герб, і сцяг Рэспублікі Беларусь маюць непасрэдную пераемнасць ад сімволікі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Таму гэта важная гістарычная традыцыя, якую мы цяпер развіваем і перадаём ужо будучым пакаленням беларусаў. Бачыце, тут шмат моладзі, - сказаў ён. - Дзяржава, сапраўды, удзяляе значную ўвагу ўнутранай палітыцы, ідэалагічнай рабоце. Нядаўняя Дырэктыва Прэзідэнта нацэлена на ўмацаванне ідэалагічнага складніка нашай унутранай палітыкі. І ў такім сэнсе гэта сапраўды важная дата".

30 гадоў таму, 14 мая 1995 года, адбыўся рэферэндум, на якім пераважная большасць беларусаў прагаласавалі за дзяржаўныя сімвалы - герб і сцяг, якія мы маем цяпер. "На народны суд тады новапрыйшоўшым зусім маладым кіраўніком дзяржавы была вынесена прапанова вярнуцца да нашай традыцыі, зыходзячы з таго, што Рэспубліка Беларусь непасрэдна пераймае ад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Плебісцыт, рэферэндум, вынясенне найбольш важных пытанняў дзяржаўнага развіцця, у тым ліку ў частцы ўнутрананай палітыкі (сімвалы маюць і глыбокі палітычны сэнс) - гэта традыцыя нашай дзяржавы. І найбольш сур'ёзныя пытанні ў Беларусі заўсёды вырашаюцца з удзелам грамадства, на рэферэндуме. І ў тым ліку пытанне аб сімволіцы было вырашана раз і назаўсёды", - дадаў парламентарый.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі