Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лютага 2021, 11:12

Шосты Усебеларускі народны сход праходзіць Мінску

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. VI Усебеларускі народны сход пачаў работу ў Палацы Рэспублікі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэлегаты абмяркуюць вынікі рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады і асноўныя палажэнні праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. Галоўная мэта на пяцігодку - забяспечыць сацыяльную стабільнасць у грамадстве і павелічэнне дабрабыту грамадзян дзякуючы якаснаму росту эканомікі, нарошчванню сацыяльнага капіталу, стварэнню камфортных умоў для жыцця, работы і самарэалізацыі. Ключавыя прыярытэты пяцігодкі - шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі 2,7 тыс. чалавек, з іх дэлегатаў - 2,4 тыс. На форуме сабраліся прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства: рабочыя, працаўнікі вёскі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы і СМІ, ваеннаслужачыя, прадпрымальнікі, студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, пенсіянеры. Сярод дэлегатаў сходу таксама кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, парламентарыі, дэпутаты мясцовых саветаў, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў.

Выбраны рабочыя органы VI Усебеларускага народнага сходу: прэзідыум, сакратарыят, мандатная, рэдакцыйная і падліковая камісіі. Старшынёй першага дня форуму вызначана спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава, другога дня - старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

У час Усебеларускага народнага сходу выступіць з дакладам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Даклад беларускага лідара традыцыйна плануецца ў першы дзень работы УНС. Адкрыццё форуму, даклад кіраўніка дзяржавы і выступленні ўдзельнікаў будуць трансліравацца ў прамым эфіры па беларускіх тэлеканалах і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя будзе таксама даступна на сайце VI Усебеларускага народнага сходу і інтэрнэт-пляцоўках вядучых дзяржаўных СМІ.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у рабоце УНС і 12 лютага.

Тэлеверсію Усебеларускага народнага сходу гледачы змогуць убачыць 14 лютага ў вячэрнім эфіры беларускага тэлебачання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі