Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2020, 18:37

Шостая бальніца Мінска працуе ў штатным рэжыме - галоўны ўрач

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 6-я гарадская клінічная бальніца працуе ў штатным рэжыме, паведаміў журналістам галоўны ўрач установы аховы здароўя Ігар Юркевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Уся клініка функцыянуе ў штатным рэжыме, усе супрацоўнікі ў рабочы час знаходзяцца на працоўных месцах, увесь калектыў працуе. Прыярытэтам для ўсіх медработнікаў, у тым ліку 6-й бальніцы, з'яўляецца пацыент", - сказаў Ігар Юркевіч.

На сённяшні дзень у клініцы знаходзіцца 361 пацыент з каранавіруснай інфекцыяй, у тым ліку 37 цяжарных. За суткі ў прыёмнае аддзяленне траўматалагічнага корпуса звярнуліся 156 пацыентаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі