Томаш Шміт. Фота з архіва
15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польшча павінна вярнуцца да дамоўленасцей, якія датычацца забеспячэння бяспекі на граніцы. Аб гэтым заявіў журналістам польскі экс-суддзя Томаш Шміт на палях міжнароднай канферэнцыі ў Мінску на тэму нелегальнай міграцыі і пашырэння рэгіянальнага супрацоўніцтва ў вырашэнні гэтай праблемы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тэма вельмі актуальная і сур'ёзная, таму што датычыцца простых людзей. Тое, што робяць польскія ўлады, гэта называецца "пушбэк" (выштурхоўванне мігрантаў на тэрыторыю Беларусі. - Заўвага БЕЛТА). Шмат было і забойстваў. Гэтаму ёсць доказы, - сказаў Томаш Шміт. - Беларусь робіць усё, што можна, каб гэтага не адбывалася, але няма супрацоўніцтва з боку польскіх улад. Трэба, каб улады Польшчы вярнуліся да дамоўленасцей, якія датычацца забеспячэння бяспекі на граніцы".
Томаш Шміт адзначыў, што шэрагу польскіх палітыкаў выгадна прадставіць Беларусь як пагрозу. "Але ім няма справы да таго, што людзей забіваюць", - падкрэсліў ён.-0-