Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 жніўня 2024, 14:50

Шмат плюсаў для заказчыкаў. Эксперт аб нюансах першага кодэкса ў будгаліне

Фота з архіва
Фота з архіва
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, які нядаўна ўступіў у сілу, змяшчае шмат змяненяў для галіны і мадэрнізуе яе. Па шэрагу напрамкаў працаваць стане прасцей. Такое меркаванне ў час прэс-канферэнцыі "Інавацыі ў будаўнічай сферы: актуальныя тэхналогіі і падыходы ў праектаванні, будаўніцтве і рамонце будынкаў" выказаў намеснік старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Дзмітрый Бабкуноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спецыялісты камітэта ў рабоце, вядома, кіруюцца нормамі дзеючага заканадаўства, абапіраючыся на іх пры разглядзе праектнай дакументацыі, якая паступае да нас на ўзгадненне, - заўважыў Дзмітрый Бабкуноў. - На жаль, да гэтага часу нярэдкія выпадкі, калі паступае праектная дакументацыя, дзе пазначаны спасылкі на даўно неактуальныя нарматывы, што зведалі шэраг змяненняў".

Прадстаўнік гарадскіх улад лічыць, што ў вырашэнні праблемы дапаможа свежы кодэкс, першы ў гісторыі айчыннай будаўнічай галіны, у якім змешчана шмат змяненняў у рабоце, якія ў тым ліку закранаюць мадэрнізацыю комплексу.

"З моманту ўступлення ў сілу заканадаўчага акта не патрабуецца атрымліваць у мясцовых выканаўчых органах улады дазвол на праектна-пошукавыя работы, што значна спросціць працэс. З пункту гледжання заказчыкаў гэта адназначна станоўчы момант, які паўплывае на змяншэнне тэрмінаў атрымання дакументацыі, скароціць тэрміны праектавання, а ў выніку і пасадзейнічае змяншэнню тэрмінаў рэалізацыі аб'ектаў", - растлумачыў Дзмітрый Бабкуноў.

Намеснік старшыні камітэта дадаў, што ўсякі горад - жывы арганізм. Спецыялісты будгаліны рэгулярна ўносяць змяненні ў горадабудаўнічую дакументацыю, каб прастора развівалася, з'яўляліся новыя мікрараёны. Дзмітрый Бабкуноў расказаў, што сёння сталічны камітэт праводзіць актыўную работу па пераглядзе і карэкціроўцы дзеючых праектаў дэталёвай планіроўкі Мінска. Эксперты вызначаюць тэрыторыі, прызначэнне якіх неактуальна ў фармаце, у якім яны былі запраектаваны 10 і больш гадоў таму, каб выдзеліць іх пад новыя забудовы.

"Рысу Мінска пераносіць ніхто не плануе. За МКАД пачынаецца Мінскі раён, які таксама актыўна забудоўваецца, гэтыя тэрыторыі развіваюцца і без нас. У сталіцы, зразумела, будаўніцтва прадоўжыцца - і жылля, і аб'ектаў сацкультбыту", - рэзюмаваў намеснік старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі