Сцяг Субота, 14 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 снежня 2024, 10:53

Шмат драўляных канструкцый. Субоцін расказаў, чым ускладнялася тушэнне пажару ў ГЦ "Беларусь"

14 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Пра стан пацярпелых і чым ускладнялася работа ратавальнікаў пры ліквідацыі пажару ў ГЦ "Беларусь", які здарыўся ў Віцебску 13 снежня, журналістам расказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аблвыканкама.

Кіраўнік рэгіёна апісаў сітуацыю з пацярпелымі. "Пацярпелых ужо 16. Тры былі цяжкія, з іх два цяжкія з-за атручэння чадным газам і дымам. Вельмі шмат парэзаў, калі людзі самі спрабавалі выбрацца і разбівалі акно", - адзначыў Аляксандр Субоцін.

Ён дадаў, што пацярпелі таксама два ратавальнікі, але іх жыццю ўжо нічога не пагражае.

Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што ў пажарных была няпростая работа. "Недзе да ночы пажар быў затушаны. Ускладнялася тым, што там было вельмі шмат драўляных канструкцый, вельмі шмат пластыку", - расказаў Аляксандр Субоцін.

Учора на ліквідацыі пажару, які ахапіў 2 тыс. кв.м, працавалі 90 работнікаў МНС і 21 адзінка спецтэхнікі. Прычына і абставіны здарэння высвятляла аператыўна-следчая група, якая выехала на месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі