22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 22 жніўня прагназуюцца шквалісты вецер, ліўні і навальніцы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, месцамі пры навальніцах - моцныя ліўні. Днём пераважна па ўсходняй палавіне рэспублікі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, раніцай месцамі шквалістае ўзмацненне ветру.
Тэмпература паветра днём будзе ў межах ад плюс 20 градусаў па паўночным захадзе да плюс 31 градуса па паўднёвым усходзе Беларусі.-0-