Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 кастрычніка 2021, 17:44

Школьнікі з прыкметамі ВРВІ могуць не наведваць заняткі без даведкі да 5 дзён

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Школьнікі і іншыя навучэнцы з прыкметамі ВРВІ могуць не наведваць заняткі без даведкі да пяці дзён, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"У мэтах прадухілення распаўсюджвання каранавіруса паміж міністэрствамі аховы здароўя і адукацыі Беларусі дасягнута дамоўленасць. Згодна з ёй маладым людзям, у якіх ёсць прыкметы ВРВІ, можна не наведваць вучэбныя заняткі на працягу максімум пяці дзён і не прадастаўляць даведку аб непрацаздольнасці пасля заканчэння хваробы", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Паведамляецца, што такая норма будзе дзейнічаць падчас перыяду высокага ўздыму захваральнасці на вірусныя інфекцыі.

Дазвол распаўсюджваецца на навучэнцаў сярэдніх школ, прафесійна-тэхнічных устаноў, устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

У сувязі з неабходнасцю аператыўнага рэагавання на эпідабстаноўку змяненні ў дзеючыя нарматыўныя прававыя акты, рэгулюючыя пытанні экспертызы часовай непрацаздольнасці, не ўносяцца, дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі