Сцяг Чацвер, 12 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 снежня 2024, 17:24

Шэраг друкаваных СМІ атрымаюць фінансавую падтрымку ў 2025 годзе. Хто ў спісе?

Фота з архіва
Фота з архіва
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў нумар 939 ад 10 снежня 2024 года зацверджаны пералік друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, рэдакцыям якіх у 2025 годзе будзе аказвацца падтрымка з рэспубліканскага бюджэту, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У прыватнасці, падтрымка будзе аказана такім выданням, як "Алеся", "Беларускі гістарычны часопіс", "Бярозка", "Вясёлка", "Звязда" (дадаткі "Чырвонка. Чырвоная змена", "Мясцовае самакіраванне"), "Літаратура і мастацтва", "Маладосць", "Мастацтва", "Народная газета", "Полымя", "СБ. Беларусь сегодня" і шэраг іншых. Усяго ў пералік уключана 21 выданне.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі