ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 25 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2022, 14:41

Шэндзік: студатрадаўскі рух неабходна ўбудоўваць у новыя рэаліі

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Студатрадаўскі рух неабходна ўбудоўваць у новыя рэаліі, заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Таццяна Шэндзік у час рэспубліканскага навучальнага інтэнсіву "Перспектывы развіцця беларускага студатрадаўскага руху" для кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, якія прымаюць студэнцкія атрады. Мерапрыемства праходзіць на базе ЗАТ "Атлант" у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Студатрадаўскі рух - гэта выхаванне з дапамогай працы. Праца рэальная і ва ўсіх сэнсах карысная для маладога чалавека, дзяржавы, грамадства ў цэлым. У студатрадах моладзь набывае прафесійныя навыкі, разумее цану ўзаемавыручкі і калектыўнай адказнасці, вучыцца перамагаць сябе і ў рэшце рэшт - атрымлівае грошы, - сказала Таццяна Шэндзік. - Так, гэту форму работы з моладдзю мы ўзялі з савецкага перыяду, даверылі БРСМ, забяспечылі дзяржаўнае суправаджэнне. Але час ідзе, мяняюцца ўмовы, у якіх мы з вамі жывём. Развіваюцца тэхналогіі, з'яўляюцца новыя формы гаспадарання, ускладняюцца ўзаемаадносіны паміж дзяржавай і ўласнікамі прадпрыемстваў, што патрабуе ўдасканалення механізма стварэння і дзейнасці студатрадаў, у тым ліку і прававога. Таму і студатрадаўскі рух неабходна ўбудоўваць у новыя рэаліі, новыя ўмовы".

Байцы студэнцкіх атрадаў прэзентавалі наймальнікам свае лепшыя практыкі ў час работы інтэрактыўных пляцовак, расказалі аб студатрадаўскім руху, яго гісторыі і развіцці. РШСА БРСМ сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны правялі цыкл інтэрактыўных лекцый аб парадку прыёму на работу ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў, выкарыстання сродкаў на развіццё руху, арганізацыі працоўных праектаў.

"Хачу папрасіць вас аб адным: слухайце, пераймайце вопыт, укараняйце яго ў сябе. Патрэбны дадатковыя прававыя механізмы? Уносьце прапановы, мы будзем ініцыяваць іх на ўзроўні ўрада, калі трэба - агучваць пытанні перад кіраўніком дзяржавы. Самае галоўнае - не будзьце абыякавымі, таму што для моладзі важна, каб гэты рух быў сучасным, прэстыжным і іміджавым. А гэтыя адносіны немагчыма сфарміраваць прававымі дакументамі. Гэта стаўленне нараджаецца ў грамадстве і самім грамадствам. Інакш кажучы, намі сумесна", - падкрэсліла начальнік галоўнага ўпраўлення.

Цяпер на базе ЗАТ "Атлант" праходзіць адкрыты дыялог "Сіла Асноўнага закона" - байцы, камандзіры і камісары беларускіх студэнцкіх атрадаў абмяркоўваюць з экспертамі праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі. Адкрыты дыялог "Сіла Асноўнага закона" - цэнтральнае мерапрыемства рэспубліканскага навучальнага інтэнсіву "Перспектывы развіцця беларускага студатрадаўскага руху" для кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, прымаючых студэнцкія атрады.

"Атлант" не першы год паспяхова рэалізуе з БРСМ маладзёжны вытворчы працоўны праект. Напрыклад, у чэрвені-жніўні 2021 года ён аб'яднаў 13 студэнцкіх вытворчых атрадаў - 228 студэнтаў рэгіянальных устаноў вышэйшай адукацыі з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Байцы працавалі на вытворчасці завода бытавой тэхнікі слесарамі-зборшчыкамі бытавой тэхнікі ў цэху зборкі халадзільнікаў. Па выніках рэспубліканскага конкурсу "Працоўны семестр - 2021" "Атлант" стаў пераможцам у намінацыі "Пераходны сцяг лепшай прымаючай арганізацыі".

Студатрадаўскі рух - адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ. Па выніках 2021 года ў складзе 2408 атрадаў працавалі 34 010 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі