Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Шчоткіна: вясковым школам трэба дапамагаць больш

Грамадства 28.08.2018 | 15:38
Мар'яна Шчоткіна ў час наведвання школы
Мар'яна Шчоткіна ў час наведвання школы

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вясковым школам трэба дапамагаць больш. Аб гэтым сёння журналістам заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня ГА "БСЖ" Мар'яна Шчоткіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вясковую мясцовасць, школы ў вёсцы нам трэба вельмі берагчы. Дзеці ў іх заўсёды былі. Гэтым школам трэба больш дапамагаць, у тым ліку па бягучым рамонце, таму што не ўсё можна зрабіць рукамі педагагічнага калектыву і бацькоў. Дзеці ўсюды павінны прыйсці ў светлыя класы, добрую цёплую абстаноўку, да прафесіяналаў", - сказала Мар'яна Шчоткіна.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі наведала вучэбна-педагагічны комплекс "дзіцячы сад - сярэдняя школа" ў аграгарадку Шаршуны Мінскага раёна. Сустрэча з педагагічным калектывам і дзецьмі прайшла ў рамках дабрачыннай акцыі "Збяром партфель разам". "Усе абласныя арганізацыі, раённыя, пярвічныя ўдзельнічаюць у гэтай акцыі. З улікам Года малой радзімы мы вырашылі ўзяць курс на маленькія школы. Глядзім, як гатовы да новага навучальнага года дзеці, якія жывуць не ў гарадах, не ў буйных населеных пунктах. Акрамя таго, мы яшчэ ахопім сацыяльныя прытулкі. У нас ужо сабраны канцылярскія тавары, партфелі, кнігі, сшыткі, дзённікі", - паведаміла яна.

"Наша будучыня ў руках моладзі. Дапамагчы пайсці ў школу кожнаму дзіцяці ў кожнай сям'і - гэта наш абавязак. Літаральна ў пятніцу ў саюз паступіла некалькі званкоў ад шматдзетных сем'яў з просьбай дапамагчы сабраць дзяцей у школу. Нам гэта вельмі прыемна: акцыя, сапраўды, ужо стала рэспубліканскай. Людзі ведаюць, куды звяртацца. Калі ўзнікла цяжкая жыццёвая сітуацыя і бацькі зведваюць складанасці, трэба проста аб гэтым сказаць. Дапамогу гатовы аказаць усе, мы ў тым ліку", - дадала Мар'яна Шчоткіна.

У падарунак вучэбна-педагагічнаму комплексу госці прывезлі канцылярыю да новага навучальнага года, кнігі для бібліятэкі, асаблівым падарункам стаў ноўтбук. Вучні віталі візіцёраў невялікай канцэртнай праграмай, пасля чаго правялі экскурсію па садзе-школе.

Мікрараён вучэбна-педагагічнага комплексу ахоплівае 23 населеныя пункты. Ва ўстанове функцыянуюць 11 класаў і дзве групы дзяцей дашкольнага ўзросту. Навучальная ўстанова з'яўляецца цэнтрам адукацыйнай і культурнай дзейнасці ў аграгарадку і працуе ва ўзаемадзеянні з урачэбнай амбулаторыяй, вясковай бібліятэкай, ААТ "Шаршуны-Агра".-0-

Фота Максіма Гучака

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.