Сцяг Аўторак, 17 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 мая 2025, 11:52

Шчоткіна: ва ўмовах інфармацыйных укідаў важна выбудаваць правільны маршрут выхаваўчай работы
 

Мар'яна Шчоткіна. Фота з архіва
Мар'яна Шчоткіна. Фота з архіва
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўмовах інфармацыйных укідаў вельмі важна выбудаваць правільны маршрут выхаваўчай работы, усе мерапрыемствы праводзіць так, каб яны праходзілі і праз сэрца, і праз розум, з нулявым фармалізмам. Такі пункт гледжання выказала карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Мар'яна Шчоткіна, якая прыняла ўдзел ва ўрачыстым сходзе да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

"Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што наша жыццё дзеці будуць ацэньваць так, як мы ацэньваем і беражом памяць аб сваіх бацьках. І калі мы хочам, каб нас паважалі, мы павінны шанаваць памяць аб людзях, якія аддалі жыцці ў імя нас", - сказала Мар'яна Шчоткіна.

"Мы ўсе зацікаўлены ў міры і развіцці краіны. Але каб дасягнуць вяршыні трэба рухаццца ў надзейнай звязцы, падтрымліваючы адзін аднаго, і памятаць аб тым, што рухаемся па скрытым ледніку трэснутых міжнародных адносін, - адзначыла яна. - Галоўная наша страхоўка - наша адзінства, нашы сэнсы і Вялікая Перамога, якую мы нікому не аддадзім і, як адзначыў Прэзідэнт, "нікому не дазволім перапісаць гераічную гісторыю савецкага народа", больш таго, "не дай бог хоць адзін бот ступіць праз граніцу Беларусі, адказ будзе без ваганняў, імгненна".

"Таму няхай непрыяцелі не спяць спакойна, таму што Беларусь памятае, і памятае ўсё", - рэзюмавала Мар'яна Шчоткіна.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі