Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 сакавіка 2022, 18:42

Шчоткіна: такой дэмакратычнай Канстытуцыі, як у нас, няма ні ў каго

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Такой дэмакратычнай Канстытуцыі, як у нас, няма ні ў каго. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" сказала кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску, член прэзідыума Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прапановы, якія ўнесены ў Канстытуцыю, настолькі дэмакратычныя, што, здаецца, такой дэмакратычнай Канстытуцыю ні ў каго няма. Мала таго, што застаюцца ўсе сацыяльныя льготы, якія былі, дык яны яшчэ пашыраюцца. Можа, дзяржаве і нявыгадна гэта абазначыць, але яна бярэ на сябе гэта. Важна, што асобна пра моладзь напісалі. Добрае дапаўненне аб тым, што чалавек таксама нясе пэўную сацыяльную адказнасць перад дзяржавай. Ён павінен удзельнічаць не толькі ў развіцці грамадства, але і ва ўсім астатнім, што адбываецца", - сказала Мар'яна Шчоткіна.

Кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы адзначыла, што галоўны вынік рэферэндуму ў тым, што ён адбыўся пры высокай актыўнасці нашых грамадзян. "Гэта вобраз будучыні нашай краіны, новыя дэмакратычныя інстытуты, магчымасць кіравання дзяржавай праз УНС, сацыяльны пакет, які значна абагаціўся, дадатковы артыкул пра моладзь, які дае ёй магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял, і, вядома ж, дапаўненне аб гістарычнай памяці. Асноўны закон краіны павінен весці наперад і паказваць, да чаго мы імкнёмся, таму наша Канстытуцыя самая дэмакратычная", - сказала яна на заканчэнне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі