Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2024, 16:44

Шчоткіна: перыяд выбарчага працэсу - індыкатар, які вызначае ступень здароўя грамадства

 

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перыяд выбарчага працэсу - індыкатар, які вызначае ступень здароўя грамадства, заявіла кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Мар'яна Шчоткіна на пленарным пасяджэнні міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Міжнародныя стандарты ў выбарчым працэсе: вопыт і перспектывы развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перыяд выбарчага працэсу - гэта індыкатар, які вызначае ступень здароўя грамадства. І, вядома, павышэнне электаральнай актыўнасці праз удзел у выбарах - гэта вельмі важны працэс, - сказала Мар'яна Шчоткіна. - Таму важна прывіваць прававую культуру, фарміраваць давер да выбарчай сістэмы праз навучанне, асвету, уключанасць у прыняцце рашэнняў, як гэта робіцца ў Беларусі. Праз работу дыялогавых і дыскусійных пляцовак, кансультацыйных саветаў і іншыя формы з прыцягненнем грамадскіх аб'яднанняў і партый".

Пры гэтым вядучую ролю тут заўсёды адыгрывала і адыгрывае Цэнтральная выбарчая камісія. "За што ёй вялікі дзякуй", - адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску.

"Трэба ўлічваць, што пры ўсёй разнастайнасці спосабаў узаемадзеяння з грамадствам, асноўным элементам усё роўна з'яўляецца камунікацыя, - дадала Мар'яна Шчоткіна. - У эпоху інфармацыйнага грамадства магчымасці камунікацыйных працэсаў, вядома, значна пашырыліся. Але нішто ніколі не заменіць непасрэднага ўзаемадзеяння з насельніцтвам".-0-

Фота Таццяны Матусевіч
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі