ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2021, 11:16

Шчокін: "заходняя дэмакратыя" Украіны павінна стаць добрым урокам для Беларусі

Фота з асабістага архіва
Фота з асабістага архіва

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Заходняя дэмакратыя" Украіны павінна стаць добрым урокам для Беларусі. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.

"Беларускаму народу трэба ўсведамляць, што ўсе поспехі Беларусі міжнароднай супольнасцю ўспрымаюцца неадназначна. Дасягненні нашай краіны калектыўным Захадам трактуюцца негатыўна і ўспрымаюцца агрэсіўна. Беларусь навучылася за гады сваёй незалежнасці не толькі адстойваць суверэнітэт, але галоўнае - вучыцца на чужых памылках. Час паказаў, што любая грамадская мадэль або сацыяльны працэс, ідэалагічнае абгрунтаванне або каштоўнасныя арыенціры, навязаныя звонку, заўсёды дзейнічаюць разбуральна для народа, яго гісторыі і будучыні. Знайшоўны зручныя лозунгі, адбываецца працэс каланізацыі нацый з далейшым іх цывілізацыйным і культурным перакадзіраваннем. Са шкадаваннем даводзіцца канстатаваць, што нашы бліжэйшыя суседзі - Літва, Польшча, Латвія, Украіна - трапілі ў палон уласных ілюзій і снабізму сваіх палітычных эліт", - лічыць Мікалай Шчокін.

Паводле яго слоў, дэмакратыя ва Украіне вырадзілася ў дыктатуру дробных крамнікаў. "Украіна стала "паспяховым" ваенна-палітычным, псіхалагічным палігонам адпрацоўкі новых гібрыдных метадаў. Карупцыя, русафобія, параліч дзяржаўнай улады і яе некампетэнтнасць, царкоўны раскол, развал эканомікі, беспакараныя забойствы дэпутатаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў ператварылі Украіну ў чарговага сатэліта ЗША, калонію калектыўнага Захаду. Адраджэнне нацызму ва Украіне стала самай вялікай трагедыяй для ўсяго славянскага свету. Пры патуранні ўлад і маўклівай згодзе, а таксама фінансавай падтрымцы калектыўнага Захаду Украіна апынулася ў стане грамадзянскай вайны і стала дэстабілізуючым фактарам у сістэме рэгіянальнай бяспекі, - упэўнены эксперт. - Апынуўшыся пад знешнім кіраваннем, Украіна не можа праводзіць самастойную незалежную палітыку, што паўплывала ў тым ліку і на адносіны з Беларуссю. Вайна ідэалогій прывяла да экспартавання чужых каштоўнасцей ва ўкраінскае грамадства. Братэрскі ўкраінскі народ стаў ахвярай палітычных авантурыстаў і ўнутраных здраднікаў. Праведзены марш фашыствуючых радыкалаў 14 кастрычніка ў Кіеве шмат аб чым сведчыць. Сорамна сярод іх бачыць калабарацыяністаў-здраднікаў з Беларусі".

Мікалай Шчокін адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка заўсёды непахісна ішоў у адносінах да роднай Украіны ў фармаце дыялогу і канструктыўнага ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах, аказваючы ўсебаковую дапамогу, часта не звяртаючы ўвагі на крытыку звонку. "Больш таго, Беларусь на ўсіх узроўнях міжнародных адносін з разуменнем ставілася да яе пазіцыі. Дастаткова ўспомніць унікальную сітуацыю не проста па прадастаўленні месца для сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў "нармандскай чацвёркі", але і стварэнні ўсіх геапалітычных і рэгіянальных умоў у падтрыманні міру ва Украіне. Прэзідэнт першы ў свеце прапанаваў прынцыпова новы і дзейсны фармат урэгулявання канфлікту і бездакорную рэпутацыю нашай краіны дзеля міру, разлічваючы на прыстойнасць усіх бакоў. Гэта быў крок з боку Аляксандра Лукашэнкі мужны, палітычна сталы і дастойны нацыянальнага лідара", - падкрэсліў Мікалай Шчокін.

Паводле яго слоў, беларускія грамадзяне павінны зразумець, што цяпер дзеянні Прэзідэнта накіраваны на процідзеянне дэструктыўнай рабоце Захаду, дзе каардынуючую ролю адыгрываюць ЗША. "Нам нельга паўтарыць памылкі Украіны. У сувязі з гэтым лічу, што прынятая пастанова Саўміна нумар 575 "Аб мерах супраць экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму" з'яўляецца фундаментальным фактарам у процістаянні гэтаму злу. Суверэннасць і незалежнасць Беларусі - самае высокі і галоўны здабытак беларусаў. Менавіта таму меры па спыненні экстрэмізму і гераізацыі нацызму жыццёва важныя. "Заходняя дэмакратыя" Украіны павінна стаць добрым урокам для Беларусі. Кожны з нас павінен несці адказнасць перад краінай і лёсам будучых пакаленняў. Беларусі пашанцавала з нацыянальным лідарам - кіраўніком дзяржавы, і цяпер гэты факт пачынаюць многія ў свеце ўсведамляць", - рэзюмаваў Мікалай Шчокін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі