Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 кастрычніка 2021, 12:17

Шчокін: прыйшоў час выцягваць нягоднікаў з інфармацыйных нор

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыйшоў час выцягваць нягоднікаў і здраднікаў з інфармацыйных нор і ствараць празрыстыя правілы гульні ў медыяпрасторы. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін, каменціруючы пастанову Саўміна нумар 575 "Аб мерах супраць экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму".

"Усе краіны ў свеце сутыкнуліся з новай рэальнасцю - экстрэмізмам і пашырэннем ідэалогіі нацызму ў інфармацыйнай прасторы. Гібрыдызацыя медыясферы - ідэалагічная лібералізацыя з абслугоўваннем прыватных кампаній па пашырэнні транснацыянальных інтарэсаў у галіне мэтанакіраванага скажэння правоў і свабод чалавека, праз увядзенне масавай стандартызацыі і сацыяльных шаблонаў жыцця людзей. Беларусь падверглася інфармацыйнай атацы з прымяненнем разнапланавай методыкі па ўкараненні штучна створаных псеўдакаштоўнасцей і жыццёвых прынцыпаў для псіхалагічнай дэзарыентацыі грамадзян у мэтах падрыхтоўкі дзяржаўнага перавароту з далейшай зменай улады. Мы з'яўляемся сведкамі новых прынцыпаў і механізмаў не проста рэалізацыі планаў па змене ўрадаў, але перш за ўсё культурнага перакадзіравання народа і ў рэжыме кіруемага хаосу", - упэўнены аналітык.

Паводле яго слоў, ключы ад медыяплатформ знаходзяцца ў некалькіх чалавек у свеце, кантралюемых спецслужбамі, у тым ліку і палітычнымі арганізацыямі, якія пачалі ўжо глабальны перадзел фінансавага і рэсурснага рынкаў. "Адаптыўнай і аптымальнай сістэмы абароны ад інфармацыйнай інтэрвенцыі ў сусветнай практыцы не існуе. У залежнасці ад мэтавызначэння кожная краіна выбірае найбольш арганічнае рашэнне ў адпаведнасці з бягучымі ўмовамі. Інфармацыйная бяспека стала асноўным пытаннем у захаванні суверэннасці і незалежнасці дзяржавы. Беларусь апошнім часам аказалася ў цэнтры інфармацыйнага процістаяння Усходу і Захаду, - сказаў Мікалай Шчокін. - У сувязі з гэтым лічу, што прынятая пастанова Саўміна "Аб мерах супраць экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму" гістарычна наспела і стратэгічна абгрунтавана. Пара ў гэтай сферы наводзіць парадак. Стварэнне прававых умоў для прызнання груп грамадзян, якія вядуць экстрэмісцкую дзейнасць у сацсетках, экстрэмісцкім фарміраваннем адкрывае не толькі новыя магчымасці ў метадалогіі ўмацавання нацыянальнай бяспекі, але і стварае пэўны сусветны трэнд па забеспячэнні глабальнай інфармацыйнай і лічбавай бяспекі. Гэта можа стварыць перадумовы ўвядзення ў сусветную працэсуальную практыку ў кантэксце ўчынення крымінальных злачынстваў".

Эксперт лічыць, што такія прэвентыўныя меры з'яўляюцца, з аднаго боку, ідэолага-выхаваўчым працэсам, а з іншага - замацоўваюць за дзяржавай абсалютнае права рэгуляваць узаемадзеянне як паміж грамадзянамі, так і паміж грамадствам і самой дзяржавай. "Аб'ектыўна прыйшоў час выцягваць з інфармацыйных нор нягоднікаў і здраднікаў і ствараць празрыстыя правілы гульні ў медыяпрасторы, асабліва Telegram-каналах. Ніхто не павінен ухіліцца ад адказнасці. Прызнаючы ў адпаведнасці з законам некаторыя з іх экстрэмісцкімі, дзяржава паўстае на абарону большасці грамадзян сваёй краіны, пры гэтым фарміруючы законныя ўмовы для зараджэння грамадзянскай супольнасці з улікам нацыянальных інтарэсаў і магчымасцей. Больш таго, думаю, што гэта толькі першы крок. Варта разгледзець пытанне аб падрыхтоўцы спецыяльнага кіберпадраздзялення з шырокімі паўнамоцтвамі, якое функцыянальна займалася б пытаннямі вострых міждзяржаўных канфліктаў у галіне кіберзлачыннасці", - падкрэсліў палітолаг.

Мікалай Шчокін лічыць, што ўсе спробы рэабілітацыі нацызму і праяўлення дзяржаўнага або грамадскага экстрэмізму і тэрарызму павінны неадкладна і строга спыняцца адпрацаванымі і новымі метадамі. "Жыць трэба па сваіх законах і правілах. Нам аб'яўлена вайна і Беларусь абавязана дастойна адказаць дзеля міру і стабільнасці. У гэтым кантэксце адаптаваны праект Кодэкса аб адукацыі, новы законапраект аб дзяржслужбе, дэкрэт аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый з'яўляюцца дадатковымі механізмамі ў сістэматызацыі дзяржаўна-грамадскіх адносін", - рэзюмаваў Мікалай Шчокін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі