Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2021, 11:38

Шчокін: Беларусь у пытаннях бяспекі і нацыянальных інтарэсаў павінна стаць непрыступным бастыёнам

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у пытаннях бяспекі і захавання нацыянальных інтарэсаў павінна стаць непрыступным бастыёнам. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.

"Ва ўмовах глабальнай лібералізацыі, якая прывяла да рэзкага звужэння рынку працы і страты працоўнага патэнцыялу, а таксама пандэмічнага сіндрому калектыўны Захад не пакідае неразумных планаў па ўстанаўленні свайго светапарадку. Ён узмацняе сваю агрэсіўную палітыку перш за ўсё ў адносінах да Саюзнай дзяржавы і да Беларусі ў прыватнасці. Усе стратэгічныя рашэнні еўрапейскай бюракратыяй прымаюцца з памылковых пасылаў, а значыць, без уліку рэалій і сваіх магчымасцей і ўжо тым больш захавання ваенна-палітычнага балансу ў свеце, - упэўнены аналітык. - Звярынае шаленства, з якім палітычныя эліты апалчыліся на нас, сведчыць аб глыбокім і сістэмным крызісе на Захадзе. Польшча і Літва ператварыліся ў краіны адраджэння нацызму і экстрэмізму".

Паводле слоў Мікалая Шчокіна, у сувязі з гэтым усе рашэнні, якія прымаюцца ў Беларусі, павінны быць стратэгічна выверанымі і тактычна аргументаванымі ў любой сферы жыццядзейнасці. "Намечаны рэферэндум па змяненні Канстытуцыі стаў цывілізацыйным выклікам для Захаду, а для кіраўніцтва Польшчы і Літвы пунктам адліку ў заняпадзе іх псеўдадэмакратыі. У бліжэйшы час будзе разгорнута поўнамаштабная інфармацыйная і ідэалагічная вайна па дыскрэдытацыі рэферэндуму і ўлады, з прымяненнем правакацый на граніцы і ўводам чарговых санкцый. Нарошчванне ваеннага кантынгенту каля нашых граніц (адкрыццё новых ваенных баз НАТА, разгортванне наступальнага ўзбраення, разведвальная дзейнасць, дыслакацыя спецпадраздзяленняў НАТА і ПВК) - ужо рэальная пагроза нашай бяспецы. Здрадніцкія паводзіны ўкраінскага кіраўніцтва, якое ператварыла свой народ у заложнікаў геапалітычных гульняў, а краіну, з аднаго боку, у экстрэмісцка-нацыяналістычны, а з іншага - ваенны палігон, сталі патэнцыяльнай небяспекай славянскаму свету", - адзначыў эксперт.

Ён лічыць, што рэгіянальныя сцэнарыі НАТА ў Прыбалтыцы з прымяненнем ядзернай зброі - гэта непасрэдная пагроза Беларусі. "Больш таго, у сувязі глыбокім і сістэмным энергетычным крызісам Украіна знаходзіцца за крок ад ядзернай катастрофы. Надзейнасць працуючых украінскіх АЭС выклікае вялікія сумненні. Злачынныя дзеянні Украіны вядуць да распаду краіны і вялікай народнай трагедыі Еўропы. Для Беларусі і Саюзнай дзяржавы - гэта чырвоная лінія. Абвастрэнне супярэчнасцей у свеце па ўсіх напрамках, у тым ліку з-за COVID-19, сведчыць аб тым, што пандэмія стала прадвеснікам не проста пагаршэння геапалітычнай сітуацыі, але своеасаблівым каталізатарам магчымага гарачага сутыкнення дзвюх сістэм", - падкрэсліў Мікалай Шчокін.

На яго думку, маштабная нарада ў Прэзідэнта па пытаннях COVID-19 паказала магчымыя крокі па выкарыстанні незадзейнічанага патэнцыялу вертыкалі ўлады. "Высокія патрабаванні Прэзідэнта да работы сістэмы дзяржкіравання і персанальнай адказнасці чыноўнікаў любога рангу - гэта аб'ектыўная неабходнасць у сучасных умовах. Выканальніцкая дысцыпліна, адданасць справе, узаемадзеянне дзяржорганаў, кантроль над прынятымі рашэннямі, інфармацыйна-ідэалагічнае суправаджэнне ўсіх сацыяльна значных працэсаў і іх рэалізацыя павінны стаць неад'емным прынцыпам у рабоце дзяржапарату, - сказаў аналітык. - Беларусь у пытаннях бяспекі і захавання нацыянальных інтарэсаў павінна стаць непрыступным бастыёнам. У гэтым кантэксце вельмі апраўданы ўзмацненне прававых мер па процідзеянні экстрэмізму і гераізацыі нацызму, зачыстка медыяпрасторы, узмацненне вертыкалі ўлады, сістэматызацыя работы спецслужбаў у новых умовах. Спробы расхістаць сітуацыю павінны жорстка спыняцца, а ўсіх ідэйных натхняльнікаў (збеглыя і пятая калона) трэба ў адпаведнасці з законам надоўга адпраўляць у пенітэнцыярныя ўстановы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі