ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2021, 11:45

Шчокін: Беларусь - хрысціянскі фарпост сусветнай цывілізацыі

Мікалай Шчокін. Фота з асабістага архіва
Мікалай Шчокін. Фота з асабістага архіва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - краіна спрадвечных праваслаўных традыцый, хрысціянскі фарпост сусветнай цывілізацыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.

"Гістарычныя традыцыі Беларусі - гэта хрысціянскія каштоўнасці, у аснове якіх праваслаўная вера. Праваслаўе стала для нас сімвалам свабоды, любові, надзеі і дзяржаўнасці, інакш кажучы, супольнасці беларускага народа. Таму мы не можам дапусціць, каб храмы былі толькі архітэктурнымі помнікамі. Станаўленне чалавека, грамадзяніна, патрыёта можа быць толькі ў сувязі з духоўным сталеннем. У гісторыі кожнага народа ёсць ментальныя сімвалы, своеасаблівая гісторыка-культурная калыска. Беларусь заўсёды дэманстравала ўнікальны патэнцыял узаемадзеяння царквы і дзяржавы. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заўсёды выступаў і падтрымліваў адкрыты дыялог царквы і дзяржавы, тым самым адкрываючы новыя магчымасці ў развіцці грамадства і ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці", - адзначыў аналітык.

Паводле яго слоў, сёння Беларусь - адна з нямногіх у свеце краін, якія стаяць на абароне праваслаўя. "Праваслаўе для большасці з'яўляецца каштоўнасным арыенцірам у жыцці і дзейнасці. Дарэчы, сацапытанне, праведзенае Інстытутам сацыялогіі НАН у студзені 2021 года, паказала, што 77,5 працэнта беларускіх грамадзян адносяць сябе да праваслаўнага веравызнання. Гэтымі днямі мы адзначылі 1033-годдзе хрышчэння Русі. Ва ўсіх храмах Беларусі прайшла святочная літургія. 30 ліпеня - таксама знамянальны дзень для ўсіх праваслаўных. З нагоды святкавання 800-годдзя з дня нараджэння благавернага князя Аляксандра Неўскага адбудзецца прынясенне ў Мінск каўчэга з часцінкай яго святых мошчаў, - нагадаў Мікалай Шчокін. - Храм-помнік у гонар Усіх святых стаў святым месцам для беларусаў, і таму глыбока сімвалічна, што Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі правядзе тут малебен святому Аляксандру Неўскаму і благаславіць удзельнікаў хрэснага ходу, які пройдзе ў 18 гарадах Беларусі. У нас цяпер дзейнічаюць амаль 40 храмаў (па ўсім свеце налічваецца звыш 1 тыс.), асвячоных у гонар святога благавернага князя Аляксандра Неўскага".

Эксперт лічыць, што жыццё і дзейнасць Аляксандра Неўскага для Беларусі мае асаблівае значэнне. "Гісторыя саюзнага дагавора з полацкім князем Брачыславам, што суправаджалася дынастычным шлюбам Аляксандра Яраславіча і князёўны Аляксандры Брачыслаўны, служыць сімвалам дружалюбных саюзных адносін Беларусі і Расіі і іх духоўнай еднасці. Гісторыя захавала шэсць імёнаў храбрых воінаў Неўскай бітвы 1240 года. Адным з іх быў Якаў з Полацка. "Яков Полочанин бе ловчи у князя, сии наехав на полк (шведов) с мечом, и мужествовав крепко, и похвали его князь…". Больш таго, заклік Аляксандра Неўскага - "Не ў сіле Бог, а ў праўдзе" - стаў духоўнай скрэпай яднання праваслаўных народаў. І сёння гэты заклік як ніколі праяўляе сілу і жыццеўстойлівасць беларускага народа, - падкрэсліў Мікалай Шчокін. - Пошлыя версіі і інтэрпрэтацыі калектыўнага Захаду ў мэтах прыніжэння і выцяснення праваслаўя з жыцця славянскай цывілізацыі і традыцый беларускага народа з'яўляюцца мэтанакіраванай работай па знішчэнні беларускай дзяржаўнасці. Беларусь - краіна спрадвечных праваслаўных традыцый, хрысціянскі фарпост сусветнай цывілізацыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі