
30 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Дапамога для бежанцаў па лініі Міжнароднага Чырвонага Крыжа можа скласці каля 6 млн еўра. Аб гэтым паведаміў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Чакаецца, што памер дапамогі па лініі Міжнароднага Чырвонага Крыжа для бежанцаў складзе каля 6 млн еўра. Аб канчатковай лічбе пакуль гаварыць рана. Аб'яўлены надзвычайны заклік па зборы сродкаў, - сказаў ён. - Таксама нямецкі Чырвоны Крыж пацвердзіў намер выдзеліць для бежанцаў $143 тыс. у рамках гуманітарнай дапамогі".
Пакуль жа ўся дапамога бежанцам аказваецца толькі беларускім бокам. Як падкрэсліў Дзмітрый Шаўцоў, "у Беларускага Чырвонага Крыжа ёсць дастаткова сродкаў, каб бежанцы ў ТЛЦ адчувалі сябе камфортна. З пачатку іх знаходжання ў ТЛЦ раздадзена 112 т гуманітарнай дапамогі - гэта як прадукты харчавання, так і цёплыя рэчы, абутак, пасцельныя рэчы".-0-