23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захоўваецца трэнд апошніх гадоў па нарошчванні экспарту малочнай прадукцыі айчыннай вытворчасці па ўсіх напрамках: лагістычныя складанасці вырашаюцца, асартымент адгружаемых пазіцый пашыраецца, адкрываюцца новыя рынкі. Такую заяву на палях форуму "Беларусь малочная", які праходзіць 23 і 24 кастрычніка ў сталіцы, зрабіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Назва форуму ў поўнай меры адпавядае вызначэнню нашай рэспублікі як буйнога вытворцы малака - "Беларусь малочная". Мы дастаткова шмат уклалі ў вытворчасць гэтага прадукту і навучыліся рабіць гэта эфектыўна. На гэта ўказвае і павелічэнне асартыменту прадукцыі, які ўжо вылічаецца тысячамі - размова ідзе і пра натуральнамалочную прадукцыю, пра сыры і масла, - пералічыў намеснік міністра. - Сёння, забяспечваючы ў поўнай меры ўнутраны рынак гэтымі прадуктамі, мы развіваем сваю экспартаарыентаванасць. Наша прадукцыя пастаўляецца ў значную колькасць краін, і яна запатрабавана".
Вадзім Шагойка падкрэсліў, што нягледзячы на значнасць колькасці замежных пакупнікоў айчыннай малочкі, перад беларускімі вытворцамі пастаўлены задачы па далейшым нарошчванні аб'ёмаў экспарту, павелічэнні колькасці імпарцёраў, пашырэнні асартыменту. Актыўнымі тэмпамі ідзе асваенне рынкаў дзяржаў далёкай дугі. Для таго каб давезці малочныя прадукты на Афрыканскі кантынент або ў Азію, у цесным тандэме працуюць перапрацоўчыя прадпрыемствы рэспублікі і навука, намаганні якіх накіраваны на павелічэнне тэрмінаў захоўвання і тэрмінаў прыдатнасці прадукцыі. У якасці прыкладу намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання прывёў нядаўні праект па ўкараненні бляшанкі як упакоўкі для дзіцячага харчавання, што зрабіла магчымым бесперашкодна пастаўляць малочны прадукт у дзяржавы Афрыкі. Расце экспарт і на звыклыя для беларусаў рынкі краін СНД.
"Экспарт мае дадатную дынаміку, тэмпы прыросту дастаткова высокія і адпавядаюць агульным крытэрыям росту эканомікі рэспублікі. У выпадку Расіі асноўны аб'ём прадукцыі адгружаецца ў Цэнтральную федэральную акругу, дзе засяроджана найбольшая колькасць лагістычных кампаній, адкуль далей беларуская малочка распаўсюджваецца па ўсіх рэгіёнах Расіі, - дадаў Вадзім Шагойка. - Дарэчы, вызначыць самы папулярны беларускі прадукт на расійскім рынку не ўяўляецца магчымым. Аб'ёмы вялікія і ўся малочная прадукцыя нашай вытворчасці вызначаецца высокай якасцю і запатрабаванасцю".-0-