Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыты сезон палявання на зайца-беляка і зайца-русака, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.
Паляваць можна ў светлы час сутак на жывёл любога полу і ўзросту. Аднак пакуль (да першай суботы лістапада) ёсць абмежаванні па спосабах палявання.
"Ружэйным спосабам паляваць на зайца можна толькі з падыходу і толькі з гончымі сабакамі, якія маюць палявы дыплом па зайцы і (або) лісіцы. З адным такім гончым могуць выйсці на паляванне да трох паляўнічых, а ў іх пуцёўках павінны быць пазначаны даныя з рэгістрацыйнай карткі сабакі", - праінфармавалі ў БТПР.
Для здабычы зайца можна выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны, запраўленыя шротам. Магчымы таксама безружэйны спосаб палявання - з хартамі і лоўчымі птушкамі.
У БТПР таксама нагадалі, што ў кастрычніку дазволена паляванне на бабра, выдру, цецерука, вадаплаўную і балотную дзічыну, вальдшнэпа, вехіра, перапёлку, фазана, рабчыка, курапатку шэрую, ваўка, лісіцу, шакала, янотападобнага сабаку, варону шэрую, сароку, баклана, чаплю шэрую, чаплю белую вялікую, голуба шызага. "Прадаўжаецца сезон загоннага палявання на капытных жывёл. Паляванне дазволена на паляўнічых жывёл нарміруемых відаў: лось, дзік, казуля, алень высакародны, алень плямісты, лань, муфлон. Спосабы палявання: ружэйны загонам і з сабакамі ў светлы час сутак, з засады і з падыходу - на працягу сутак. Пры гэтым дапускаецца здабыча капытных паляўнічых жывёл любога полу і ўзросту з улікам устаноўленых у паляўнічых гаспадарках планаў выключэння, у тым ліку па полу, узросце і якасці (трафейныя, нетрафейныя)", - расказалі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.-0-